Свет3030

Еўрапейцы хочуць змяніць у плане Трампа як мінімум чатыры пункты

Паводле інфармацыі нямецкага выдання Bild, прадстаўнікі ключавых еўрапейскіх дзяржаў 23 лістапада сустрэнуцца ў Жэневе з амерыканскімі прадстаўнікамі, каб абмеркаваць «мірны план» каманды Дональда Трампа па Украіне. Еўрапейцы заяўляюць, што як мінімум чатыры пункты плану іх не задавальняюць і патрабуюць перапрацоўкі.

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, прэм'ер Вялікабрытаніі Кір Стармер, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. На заднім плане: міністр абароны ЗША Піт Хегсэт, міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт, дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа, віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Нязгоду еўрапейцаў выклікаюць перадусім наступныя пытанні:

1. Пытанне тэрыторый. План ЗША прадугледжвае, што Украіна павінна цалкам аддаць Расіі стратэгічна важныя рэгіёны — Данбас і Крым. Еўрапейскія краіны катэгарычна супраць такога падыходу.

2. Скарачэнне ўкраінскай арміі. У амерыканскай версіі прапануецца абмежаваць колькасць украінскай арміі, хоць яна і без таго значна меншая за расійскую. Еўрапейскія партнёры лічаць гэта небяспечным.

3. Сумнеўныя «гарантыі бяспекі» ад Расіі. Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц хоча падкрэсліць амерыканцам, што гарантыі бяспекі, якія павінна была б даць Расія, па факце нічога не вартыя.

4. Планы адносна замарожаных расійскіх актываў. Асобнае абурэнне Мерца выклікае ідэя Трампа выкарыстаць 300 мільярдаў еўра расійскіх замарожаных сродкаў не для падтрымкі Украіны, а для стварэння сумеснага амерыканска-расійскага інвестыцыйнага механізму. Паводле плану Трампа, 100 мільярдаў еўра павінны пайсці на амерыканскія інвестыцыі ў Расію з 50% прыбытковай доляй для ЗША.

Між тым Мерц выступае за тое, каб Еўрасаюз выкарыстаў 140 мільярдаў еўра з гэтых сродкаў на доўгатэрміновы крэдыт для Украіны.

Манфрэд Вебэр, кіраўнік фракцыі Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце, таксама заявіў, што план Трампа трэба істотна перапрацаваць. Ён вылучыў тры ключавыя прынцыпы:

  1. Украіна павінна сама вырашаць, ці можа яна саступаць тэрыторыі — без прымусу звонку.
  2. Украіну трэба ўмацоўваць, а не аслабляць вайсковымі абмежаваннямі.
  3. ЕС павінен стаць «еўрапейскім НАТА», бо больш нельга абсалютна спадзявацца на ЗША.

Раней еўрапейскія лідары і краіны G7 (акрамя ЗША) ужо заявілі, што не згодныя з часткай амерыканскага плана, але гатовыя ўзяць яго за аснову і сумесна дапрацаваць.

Еўрапейская пазіцыя ў тым, што мір павінен быць трывалым і не можа дасягацца за кошт тэрытарыяльных страт і стаўлення бяспекі Украіны пад пагрозу.

Каментары30

  • Linkoln
    22.11.2025
    Ну вот, а если Трамп будет сильно настаивать, всплывет не только то досье, которое читали все, но и то, которое Эпштейн передал непосредственно путину на трампа через кремлевский подстилок Дрокову , Шевцову и выпускника Академии ФСБ Белякова , после чего карьера рыжего клоуна моментально закончится
  • Г
    22.11.2025
    Рыгор, Мы падтрымліваем Трампа, што апошняе ён скажа, то і падтрымліваем. Усё роўна што, не мае значэнне, што адно не стыкуецца з другім, галоўнае падтрымліваць Трампа. Таму што ён лапідарны геній і наш правадыр.
  • Дроны крутятся - деньги мутятся
    22.11.2025
    Другими словами европейцы хотят продолжения войны

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць