Літаратура

Вайтоўская, Гапееў, Бахарэвіч і Папова. Названыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Літаратурнае і мастацкае журы назвалі пераможцаў прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў адразу за два гады. 

Цырымонія ўручэння адбылася сёння, 9 лістапада, на фестывалі PRADMOVA ў Познані, паведамляе Беларускі ПЭН.

Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.

Пераможцы 2023 года

У літаратурнай намінацыі перамогу падзялілі:

  • Ева Вайтоўская — за кнігу «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023) — «за смелую імправізацыю паводле японскага сюжэту і беларускі свет гарэзлівага юнацтва»;

  • Валер Гапееў — за кнігу «Вольнеры. Прадвесце» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023) — «за адкрыццё новай прасторы беларускага міфапаэтычнага космасу».

У мастацкай намінацыі перамагла Лізавета Лянкевіч — за ілюстрацыі да кнігі Яна Бжэхвы «Акадэмія доктара Клякса» (выдавецтва «Папуры», 2023) — «за сучасны падыход да стварэння ілюстрацый і кніжнага афармлення».

Пераможцы 2024 года

У літаратурнай намінацыі пераможцамі сталі:

  • Альгерд Бахарэвіч — за кнігу «Капітан Лятучая Рыба» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024) — за мастацкую трансфармацыю вобразу выгнання ў вялікае падарожжа насустрач свету;

  • Эльга Папова — за кнігу «Мора ў горадзе» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024) — за лёгкі і нязмушаны аповед пра мора, якое заўсёды з табой.

У мастацкай намінацыі пераможцам стала Маргарыта Аніс — за ілюстрацыі да кнігі Веранікі Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца» (выдавецтва «Лубін», 2024) — «за ўдумлівы падыход да стварэння графічнага нарытыву і імерсіўнага макету».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка5

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: З Трампам мне прасцей, чым з Пуціным3

Канадская правінцыя Альберта правядзе папярэдні рэферэндум аб незалежнасці1

Мінчук нарваўся на дзясятую крымінальную справу праз сапсаваны сальцісон2

Зяленскі папрасіў у Еўрасаюза 70 мільярдаў еўра на абарону15

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?17

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Сярод іх і падпалкоўнік Дзмітрый Зара1

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка5

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць