Эканоміка1919

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада

Лукашэнка сёння прыняў з дакладам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, піша БелТА.

Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

— Перад размовай з вамі запытаў інфармацыю аб касяках урада. ВУП — 101,6 (тэмп росту), але прасаджваюцца галоўныя галіны. І мяне што здзіўляе: я вам даручыў заняцца непасрэдна прамысловасцю. Ладна, па сельскай гаспадарцы — вы, магчыма, забяспечыце год. Ураджайнасць вышэйшая і гэтак далей. Па 9 месяцах падлічым — паглядзім. Але тым не менш у нас адставанне і па сельскай гаспадарцы. Хай там доля працэнта. Але адставанне і па прамысловасці. Прамысловасць — вашае пытанне. Пытанне нумар адзін. Арганізоўвайце, напружвайце, прадавайце. Таму што экспарт у нас, што больш за ўсё напружвае, прасеў на 2,5%, — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Турчын удакладніў, што скарачэнне экспарту датычыцца тавараў, але разам з паслугамі тэмп росту экспарту ў гэтым годзе складае 101,2%.

— Але і тавары трэба падцягваць. Бо тавары — гэта людзі. Гэта працоўныя калектывы, заработная плата, — заўважыў Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу, што запасы на складах выраслі на Br2,5 млрд. З гэтай нагоды прэм’ер-міністр далажыў, што ўжо пачалося іх скарачэнне.

— Дай бог, калі мы выйдзем па выніках года, — адрэагаваў ён.

Лукашэнка таксама згадаў пра вялікі аб’ём сметанковага масла на складах, у той час як, напрыклад, у Кітаі заяўляюць пра гатоўнасць купляць гэты тавар.

Ён таксама адзначыў, што аб’ёмы вытворчасці свініны ў Беларусі аднаўляюцца недастатковымі тэмпамі.

— Ну і, як звычайна, дрэваапрацоўка і лёгкая прамысловасць, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, кажучы пра недапрацоўкі па галінах.

— Я разумею. Гэта касякі выбралі. Ёсць і станоўчае. У гэтыя складаныя часы няпроста працаваць. Але тым не менш, — сказаў ён.

Таксама Лукашэнка даручыў сфармаваць у Нацбанку групу, якая будзе аналізаваць сітуацыю ў эканоміцы.

— Хачу, каб вы ведалі, каб не было тут ніякай рэўнасці. Я папрасіў былога прэм’ера (былых жа не бывае) — малады чалавек, адукаваны, вопытны, каб ён (гаворка пра Рамана Галоўчанку, які цяпер узначальвае Нацбанк) стварыў групу ў сябе ў Нацыянальным банку. А такія людзі ёсць у Нацбанку — разумныя, граматныя, якія ведаюць эканоміку. І каб яны дапамагалі паралельна з Камітэтам дзяржкантролю. Таму што не зусім функцыя Камітэта дзяржкантролю, ведаеш, чым ён павінен займацца. Каб яны мяне інфармавалі і аналізавалі сітуацыю ў эканоміцы. А па грошах жа відаць усё. Ты ж эканаміст, разумееш, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

— Таму без усялякіх крыўд. Я Галоўчанку папрасіў: «Сфармуй мне такую групу ў Нацбанку, ты яе кіраўнік і аб’ектыўна павінен мне аналізаваць і дакладаць. Таму што маё ўражанне — гэта адно. А тое — спецыялісты. Гэта, канечне, не будзе закрытая інфармацыя. Прэм’ер павінен яе бачыць і будзе бачыць», — дадаў Лукашэнка.

Каментары19

  • даведка
    23.09.2025
    Урожайность якобы выше, вот только каждую неделю то хлеб, то батон дорожают...
    Хлеб на той неделе сразу на 3,5%, батон уже несколько раз за месяц почти на 7%.
  • Ох
    23.09.2025
    У нас усе добра, для нас галошнае працягваць катаваць грамадзян белаурсі ў турмах. А транзіт, межы - нам гэтыя 10% УВП не так важныя. Ну не будзе еўрапейсуіх прадуктау ў крамах - нічога, завязем кітайскія яблыкі і кітайскія макароны. Навогуле будзем усе кітайскае купляць. Пофіг што яно дарпжэйшае на 300% будзе, у нас паперка ёсць якая не дазваляе цэны падымаць. І ў чарзе пастаім, нічога. Гадоўнае каб палітзняволеныя сядзелі ў турмах - гэта нашая дхяржаўная каштоўнасць ад якой мы ніколі не адыйдзем.
  • даведка
    23.09.2025
    Затаренность складов сливочным маслом уже во второй раз затрагивает. Хотя после первого на встрече с питерским мэром уверял того, что по его указанию цены на белорусскую молочку понизили для России, потому что, мол, белорусская молочка на российском рынке должна быть самой дешёвой, а склады всё равно завалены сливочным маслом. Потому что качество белорусского масла падает.

    «Молочный мир» так провёл модернизацию производства сливочного масла в своём производственном цеху «Слоним», что в результате пакетированное масло вместо ГОСТ перешло на СТБ. Если раньше масло из-за технологии производства было пластичным даже в холодильнике, а при комнатной температуре становилось более мягким, сохраняя свою консистенцию, то после модернизации оно сочится, как корова во время течки... Если раньше его расхватывали, то теперь оно месяцами валяется на витрине. И вообще в магазинах на минимальных акциях пытаются сбывать завалявшееся масло, которое ещё в июне было произведено, то есть срок годности вот-вот закончится.

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім канфіскаце прадаюць рэдкі для Еўропы Nissan, ды яшчэ і з правым рулём. Колькі просяць?3

Ваню Сцяцэнку з Гродна нарэшце ўвялі даражэнны прэпарат

У Бабруйску каля «Белшыны» пасялілася сям'я курапатак ФОТАФАКТ2

Адкрыты гей стаў наймаладзейшым у гісторыі прэм’ер-міністрам Нідэрландаў13

У Вялікабрытаніі знайшлі мужчыну з трыма пенісамі — і ён мог пра гэта не ведаць2

Знік беларус, які працаваў у Польшчы. Неўзабаве яго знайшлі мёртвым

Украінскія дроны ўдарылі па нафтаправодзе «Дружба» ў Татарстане5

Зяленскі: Каб вызваляць беларускіх палітвязняў, трэба знайсці, на каго іх памяняць11

Зяленскі: Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць