Грамадства1010

Міністр унутраных спраў Польшчы: Закрыццё мяжы будзе часовым, але адменяць яго не аўтаматычна

Прэм’ер-міністр Дональд Туск 9 верасня абвясціў, што ў сувязі з пачаткам расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2025» у ноч з чацвярга на пятніцу Польшча зачыніць мяжу з Беларуссю, у тым ліку чыгуначныя пераходы. Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервінскі даў адносна гэтай справы дадатковыя тлумачэнні.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Міністр падкрэсліў, што гаворка ідзе пра поўнае закрыццё ўсіх пунктаў пропуску, прыводзячы ў прыклад пераход у Тэрэспалі — як аўтамабільны, так і чыгуначны для таварных саставаў.

Марцін Кервінскі адзначыў, што закрыццё будзе часовым. 

«Найбольш актыўная форма вучэнняў «Захад», як паведамляюць іх арганізатары — гэта 12-16 верасня, але мы будзем сачыць за тым, як складваецца сітуацыя. Памежныя пераходы будуць адкрытыя толькі тады, калі мы будзем на 100 працэнтаў упэўненыя, што Польшчы, для польскіх грамадзян гэта не ўяўляе ніякай пагрозы», — растлумачыў міністр.

Таксама ён сказаў, што не плануецца пашыраць памежную зону, такія размовы нават не вядуцца.

Каментары10

  • Не зайздросце
    09.09.2025
    І ня трэба, у нас тут дажынкі хутка.
  • Карма
    09.09.2025
    Туды-сюды павінны былі вызначыцца раней. Беларусь як дзяржава садзейнічае ў вайне з Еўропай. Да канца вайны памежныя пункты павінны быць зачынены.
  • %
    09.09.2025
    Не аўтыматычна і вельмі ня хутка )

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць