Свет

Францыя стаіць на парозе новага палітычнага крызісу

8 верасня дэпутаты французскага парламента будуць галасаваць па вотуме даверу ўраду. Калі кабінет пойдзе ў адстаўку, гэта будзе ўжо трэці ўрад за апошні год, што ўзмацняе напружанасць і выклікае занепакоенасць на фінансавых рынках, піша Euronews.

Прэм'ер-міністр Францыі Франсуа Байру. Фота: Ameer Alhalbi/Getty Images

Прэм’ер-міністр Францыі Франсуа Байру абараняе план эканоміі, які прадугледжвае зніжэнне дзяржаўных выдаткаў на 44 мільярды еўра да 2026 года, каб скараціць дэфіцыт ніжэй за 3% ВУП да 2029-га. Сярод яго прапаноў — барацьба з падатковымі махлярствамі і нават адмена двух дзяржаўных святаў.

Аднак апазіцыйныя сілы, уключаючы «Нацыянальнае аб’яднанне», «Непакорную Францыю», камуністаў і «зялёных», ужо абвясцілі, што будуць галасаваць супраць.

У той жа час Еўрасаюз чакае ад Францыі выканання бюджэтных абавязацельстваў. Калі ўрад разваліцца, гэта ўскладніць узгадненне бюджэту і падарве давер да Парыжа.

Эксперты папярэджваюць, што нестабільнасць можа аслабіць пазіцыі Францыі ў ЕС, у тым ліку пры прыняцці рашэнняў у сферы гандлю, прамысловай палітыкі, зялёнай трансфармацыі і тэхналагічных зменаў.

У чэрвені міністр фінансаў Францыі Амелі дэ Маншален нават гаварыла пра рызыку міжнароднага кантролю над французскімі фінансамі, хоць кіраўніца Еўрапейскага цэнтральнага банка Крысцін Лагард выключыла магчымасць такога ўмяшання.

Эканамічная сітуацыя ў Францыі на гэты момант наступная:

  • ВУП Францыі у другім квартале 2025 года вырас на 0,3% і склаў 657,6 мільярда еўра;
  • За 2024 год ВУП дасягнуў 2,92 трыльёна еўра, што робіць Францыю другой эканомікай ЕС пасля Германіі;
  • Дзяржаўны доўг на канец І квартала 2025 склаў 3,345 трыльёна еўра (113,9% ВУП);
  • Дэфіцыт бюджэту ў 2024 годзе склаў 169,7 мільярда еўра (5,8% ВУП).

Гэтыя паказчыкі значна перавышаюць крытэрыі Маастрыхцкай дамовы, паводле якіх доўг не павінен перавышаць 60% ВУП, а дэфіцыт — 3%.

Каментары

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць