Свет77

Макрон назваў Пуціна драпежнікам і людаедам

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон папярэдзіў, што Расія ператварылася ў пастаянную крыніцу дэстабілізацыі і доўгатэрміновую пагрозу для Еўропы.

Эмануэль Макрон і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Вашынгтоне 18 жніўня 2025 года. Фота: Win McNamee/Getty Images

Кіраўнік Францыі падкрэсліў, што Масква інвестуе 40% бюджэту на вайсковыя выдаткі і мабілізавала войска колькасцю звыш 1,3 мільёна чалавек, таму «не вернецца да міру і дэмакратыі за адзін дзень».

«Для ўласнага выжывання Пуціну трэба працягваць паглынаць — гэта драпежнік, гэта людаед каля нашых дзвярэй. Я не кажу, што заўтра нападуць на Францыю, але гэта рэальная пагроза для ўсёй Еўропы», — заявіў Макрон, заклікаўшы еўрапейцаў «не быць наіўнымі».

Французскі прэзідэнт таксама адзначыў, што не падзяляе аптымізму Трампа адносна магчымага мірнага пагаднення.

«Калі я гляджу на факты, я не бачу, каб прэзідэнт Пуцін хацеў міру цяпер. Магчыма, я занадта песімістычны», — сказаў ён.

Каментары7

  • Жнівень
    19.08.2025
    Макрон мае рацыю, але ж цяпер справа за справай.
  • Жвір
    19.08.2025
    Добра, што хоць у прынцыпе ёсьць разуменьне сапраўднага становішча, гэта падмацоўвае надзею...
  • Vera
    19.08.2025
    Дзіўна як! Раней ен быў "дарагі сябра Уладзімір" ці проста "дарагі Ўладзімір".
    І чаго гэта французкі прэзыдэнт прапаноўвае Швайцарыю як мейсца для перамоў...

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром51

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром51

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць