Свет77

Макрон аб'явіў пра гатоўнасць 26 краін накіраваць свае войскі ва Украіну

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паведаміў, што пасля сустрэчы «Кааліцыі ахвотных» 26 дзяржаў выказалі гатоўнасць накіраваць свае войскі ва Украіну або падтрымліваць такую місію. Гаворка ідзе пра міратворчую прысутнасць, якая пачнецца пасля спынення агню або падпісання мірнага пагаднення, піша The Moscow News.

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin, AP

«Гэтыя 26 краін пагадзіліся накіраваць войскі ва Украіну ў якасці сілы гарантыі альбо забяспечыць прысутнасць на зямлі, на моры або ў паветры. Мэта — падтрымка Украіны і яе тэрыторыі на наступны дзень пасля заканчэння баявых дзеянняў», — сказаў французскі лідар.

Ён падкрэсліў, што місія не прадугледжвае ваенных дзеянняў супраць Расіі, а накіраваная на ўмацаванне міру і накіраванне стратэгічнага сігналу. Размяшчэнне войскаў плануецца не на фронце, а ў спецыяльных зонах.

Акрамя таго, еўрапейскія лідары дамовіліся з ЗША пра магчымае ўвядзенне дадатковых санкцый супраць Расіі ў выпадку перашкод у дасягненні мірных пагадненняў.

Макрон таксама паведаміў пра шырэйшую ініцыятыву па гарантыях бяспекі для Украіны, да якой далучыліся 35 краін. У апошнія месяцы кіраўнікі штабоў і міністры абароны кааліцыі ўзаемадзейнічалі з ЗША і НАТА для падрыхтоўкі місіі.

Асноўнай умовай гарантый бяспекі Макрон назваў захаванне ва Украіне паўнавартаснай арміі без абмежаванняў па колькасці і ўзбраеннях. Першы элемент гарантый — умацаванне Узброеных сіл Украіны, другі — сілы бяспекі саюзнікаў, гатовыя да разгортвання.

Раней генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заявіў, што Расія не мае права вызначаць умовы размяшчэння заходніх войскаў ва Украіне, а рашэнне пра гэта прымае толькі Кіеў. ЗША падтрымліваюць місію, але не плануюць адпраўляць свае войскі.

Каментары7

  • Фантазёр ты мяне называла
    04.09.2025
    Макрону б заслаць спачатку свае войскі ў прадмесці Парыжу, бо там ужо даўно ад Францыі адная назва засталася.
  • Імя
    04.09.2025
    я правільна зразумеў , калі самім украінцам змагацца не хочацца, а ўхілянтаў за мяжой процьма, то чаму еўрапейцы замест іх змагацца павінны???
  • Устал доверять
    04.09.2025
    Я эти байки уже устал слушать. Современные элиты Европы не те, что прежние. Они напоминают в 30- х прошлого века. Такие же трусливые и лицемерные.

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон скароціць менш амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе, чым планавалася раней

Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай24

«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю3

55‑гадовага прадпрымальніка асудзілі за палітыку: ён штодня спрачаўся з ватнікамі ў Z‑чатах10

У тэатры імя Горкага працягваецца капітальны рамонт. Як зменіцца будынак ФОТА1

Іншую скульптуру аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» чыноўнікі афіцыйна набылі за $15 тысяч толькі праз месяц пасля адкрыцця9

Масад папярэдзіў ЗША аб планах Ірана забіць Трампа дронамі5

SpaceX упершыню ў гісторыі злавіла верхні блок Starship ВІДЭА5

Ці хапае трох дзён бальнічнага, каб не заразіць калег?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць