Спорт

18-гадовы беларускі футбаліст можа перайсці ў чэмпіянат Грэцыі

ПАОК блізкі да падпісання абаронцы мінскага «Дынама» Паўла Апяцёнка. Сума трансферу складзе 350 тысяч еўра.

Фота: ФК «Дынама-Мінск»

Таксама ў пагадненні будзе прадугледжана 10 працэнтаў з перапродажу гульца. Кантракт з футбалістам будзе разлічаны на чатыры гады, паведамляе «Беларускі футбол» са спасылкай на інсайдара Івана Карпава.

ПАОК пераканаў атачэнне Апяцёнка ў тым, што менавіта гэты клуб — аптымальны варыянт развіцця кар'еры. У апошнія гады ПАОК перапрадаў некалькі футбалістаў у Еўропу.

У гэтым сезоне 18-гадовы беларус правёў 15 матчаў ва ўсіх турнірах за «Дынама-Мінск», забіў адзін гол і аддаў адну галявую перадачу.

Зазначалася, што Павел мог аказацца ў італьянскім «Тарына», але трансфер сарваўся.

ПАОК — адзін з вядомых клубаў Грэцыі, базуецца ў Салоніках, быў утвораны ў 1926 года грэцкімі бежанцамі з Канстанцінопаля, таму так і называецца — Panthessalonikios Athlitikos Omilos Konstantinoupoliton (Пансалонікскі атлетычны клуб канстанцінапольцаў).

Чатырохразовы чэмпіён Грэцыі, апошняе чэмпіёнства ў 2024 годзе, у мінулым сезоне фінішаваў трэцім. Валодае клубам расійскі прадпрымальнік Іван Савідзі.

У вышэйшых дывізіёнах у Еўропе беларусы гуляюць у Балгарыі (два чалавекі), Босніі і Герцагавіне (1), Грэцыі (1), на Кіпры (1), Польшчы (2), Сербіі (1).

Што да краін былога СССР, то найбольшая дыяспара ў вышэйшым дывізіёне Казахстана (15), у Расіі (8), Кыргызстане (8). Малдова (3), Літва (2), Грузія (1), Арменія (1).

Таксама паведамлялася, што Ягор Пархоменка можа апынуцца ў балгарскім «ЦСКА 1948», а Віталь Лісаковіч у славенскім «Цэле».

Уладзіслаў Марозаў, што належаў партугальскай «Ароцы» з вышэйшага дывізіёна, аддадзены ў арэнду ў дацкі «Колдынг» з другога дывізіёна.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць