Свет11

У ЗША і Германіі канстатавалі, што перамоў паміж Расіяй і Украінай найбліжэйшым часам не будзе

Прэс-служба прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц 28 жніўня заявілі, што Расія і Украіна пакуль зусім не гатовыя да перамоў аб міры.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт падкрэсліла, што бакі не дасягнулі пункта, які дазваляе ім спыніць баявыя дзеянні. Яна адзначыла, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп жадае заканчэння вайны, але для гэтага патрэбная воля з боку кіраўнікоў Расіі і Украіны. Левіт таксама адзначыла, што Трамп уважліва сочыць за развіццём падзей і зробіць дадатковую заяву па гэтым пытанні пазней.

Аналагічную думку амаль адначасова выказаў федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц. Ён заявіў, што сустрэча паміж Пуціным і Зяленскім, пра якую ішла размова пасля амерыканска-расійскага саміту на Алясцы, у найбліжэйшы час не адбудзецца. Мерц нагадаў, што без належнай падрыхтоўкі і ўзаемнай гатоўнасці бакоў да сур’ёзнага дыялогу сустрэча немагчымая.

Гэтыя заявы прагучалі пасля расійскіх удараў па Кіеве ў ноч з 27 на 28 жніўня. У горадзе двойчы аб’яўлялі паветраную трывогу, узніклі пажары і смог, часткова перапыніўся транспартнае злучэнне. Паводле апошніх даных Кіеўскай вайсковай адміністрацыі, у выніку гэтых удараў загінулі 19 чалавек.

Каментары1

  • Васзліль
    29.08.2025
    Усё, гамон! Трамп накладае пякельныя санкцыі - 20000% на ўсю расейскую гарэлку.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць