Грамадства44

Eurolines пасля адмены рэйсаў пусціў на Мінск двухпавярховыя аўтобусы. Вяртаць рэйсы пакуль не плануе

Буйны перавозчык спрабуе часткова кампенсаваць адмену 75% рэйсаў паміж Вільняй і Мінскам.

Фота: Infotrans Media Беларусь

Літоўскі перавозчык Eurolines паставіў на маршрут Вільня — Мінск двухпавярховыя аўтобусы.

Кампанія раней адмяніла 75% рэйсаў па гэтым маршруце. Пры гэтым у лісце, які цытуе Infotrans Media Беларусь, паказана, што маршруты адменены цалкам.

Фота: Infotrans Media Беларусь

11 і 12 жніўня стала вядома, што адразу два буйныя перавозчыкі — беларускі «Мінсктранс» і літоўскі Eurolines — абвясцілі пра прыпыненне большасці аўтобусных рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй. Прычым рэйсы адменены раптоўна, але абяцалі вярнуць пасажырам грошы за квіткі.

Каментары4

  • Жвір
    13.08.2025
    Жора, я думаю, што з гэтай справай здольны ўправіцца толькі Зянон Станіслававіч. А Ціханоўскай трэба пайсьці на вакацыі, бо стамілася жанчына за 5 гадоў на адказнай пасадзе й пры сур'ёзных абавязках... Яна ж лынды ня біла...
    Вось вернецца пасьля адпачынку, а Зянон Станіслававіч ужо ўсё разруліў і купаецца ў славе, журналісты бяруць у яго інтэрв'ю, фатаграфуюць, а ён перадае ім спісы агентуры...
  • Жора
    13.08.2025
    Жвір, Зянон добра, але час ужыць офіснае "а што зрабілі Вы?" да самога "офіса". Не думаю, што для беларусаў у Беларусі сярод мерапрыемстваў, у якіх за апошні год прыняла ўдзел Ціханоўская, ёсць нешта больш важнае. Асабліва калі параўноўваць з форумамі жаночага лідарства і ўручэннем разнастайных грант-NGO прэмій самім сабе. Пытанне ў тым, здольная сп. Ціханоўская ўзяць тэлефон і дамовіцца на сустрэчу і данесці пазіцыю "дэмакратычных сіл", ці не. І калі яна не здольная вырашыць такое простае пытанне, як дадатковыя аўтобусы (дакладней, не дадатковыя, проста не скарачаць колькасць рэйсаў у чарговы раз), то пра якія "дэмакратычныя сілы" (у чым сіла?) і якое "прадстаўніцтва" (калі не абараняецца базавы інтарэс беларусаў у Беларусі) можа ісці гаворка ў прынцыпе?
  • Жвір
    13.08.2025
    Жора, аўтобусы, гэта не ўзровень Ціханоўскай. Можа прапануеце ёй яшчэ за надоі ўзяцца ? Прызвычаіў вас Лукашэнка... Не, тут Зянону Станіслававічу трэба надзець спецоўкі, і калі ў яго атрыманцца, дык цалкам магчыма, што Ціханоўская прадставіць яго да ўзнагароды ... медалём "За плённую працу на карысьць Беларусі"...

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром24

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром24

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць