Грамадства66

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі

Кіраўніца аддзела камунікацыяў Міністэрства транспарту Літвы Аста Дудурыце адказала на пытанне карэспандэнта тэлеканала «Белсат» адносна прычын скасавання рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй.

Аўтобус кампаніі «Eurolines». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Eurolines Lithuania / Facebook
Аўтобус кампаніі Eurolines. Здымак ілюстрацыйны

Аста Дудурыце адзначыла, што ў сувязі з пастановай урада Літвы аб надзвычайным становішчы міжнародныя аўтобусныя маршруты абмежаваныя да 29. На кожным маршруце дазволены толькі адзін рэйс у кожны бок на адным аўтобусе.

«Гэтая мера ўстанаўлівае новае патрабаванне: раней дазволы давалі магчымасць выконваць больш рэйсаў і былі сапраўдныя да заканчэння іх тэрміну. З моманту набыцця пастановай моцы Адміністрацыя транспартнай бяспекі Літвы (далей — LTSA) выдала дазволы двум новым маршрутам паводле новых правілаў. Змены ў іншых маршрутах не былі ўнесеныя», — адзначыла Дудурыце.

Яна паведаміла, што ўся інфармацыя пра маршруты і тэрміны дзеяння дазволаў публікуецца на сайце LTSA і даводзіцца да пунктаў памежнага кантролю, якія дапамагаюць забяспечваць выкананне правілаў. Цяпер дзейнічае 29 актыўных маршрутаў, па якіх у цэлым робіцца 31 рэйс у адзін бок. На памежным пункце «Меднікі» за суткі перасякаюць мяжу 44 аўтобусы — па 22 у кожны бок. На пункце «Салечнікі» за суткі перасякаюць мяжу 18 аўтобусаў — па 9 у кожны бок.

«LTSA адзначыла, што перасякае мяжу больш аўтобусаў, чым дазволена, і перавозчыкі былі папярэджаныя пра неабходнасць выконваць патрабаванні сваіх дазволаў. Гэтае папярэджанне, падобна, было эфектыўным, бо колькасць аўтобусаў знізілася да дапушчальнага ўзроўню», — паведаміла прадстаўніца Мінтрансу Літвы.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што гэтыя меры ніякім чынам не звязаныя з вайсковымі вучэннямі Расеі і Беларусі «Захад-2025» або з вайсковымі вучэннямі ў Літве.

З 12 жніўня пасажырскі перавозчык Eurolines адмяніў некаторыя рэйсы з Вільні ў Мінск і назад. Пра часовае скасаванне рэйсаў у Вільню з 14 жніўня паведаміў і «Мінсктранс».

Eurolines заявіў, што прычынай сталі вайсковыя вучэнні ў Літве Aršus Vilkas 2025, якія праходзяць каля беларускай мяжы з 11 да 20 жніўня. У «Мінсктрансе» карэспандэнту «Белсата» паведамілі, што рэйсы скасаваныя «ў сувязі з заканчэннем дзеяння дазвольных дакументаў».

Каментары6

  • Jorg
    12.08.2025
    Сапраўды, дурань. Ябацькі, адпаведна галасаванню у 2020 годзе складалі 3 %. То бок, альбо гэта была хлусня, альбо большасць людзей у Беларусі, якія засталіся, не ябацькі.
  • Аматар
    12.08.2025
    Вообще пофиг. С таким отношением не сильно хочется к литовцам и ездить. Свет клином на ЕС не сошёлся. Хватает других стран где беларусам рады, лишь бы деньги как туристы оставляли и местные законы не нарушали.
  • Усатая ядерная елда
    12.08.2025
    Ябатьки вам по русскому кольцу и в Барнаул ездить. Там вам место

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць