Гісторыя

У Шатландыі школьнік знайшоў на пляжы абломкі карабля XVIII стагоддзя

На Аркнейскіх астравах у Шатландыі школьнік у мінулым годзе падчас прабежкі заўважыў на пляжы рэшткі драўлянага карабля, якія тырчалі з пяску. Пасля гэтага археолагі разам з мясцовымі жыхарамі высветлілі, што гэта могуць быць рэшткі вайсковага карабля XVIII стагоддзя пад назвай «Граф Чатэм», які ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША, піша Associated Press.

Абломкі 250-гадовага карабля. Фота: Historic Environment Scotland

Рэшткі карабля з’явіліся на паверхні пасля буры, якая знесла пласт пяску. Мясцовыя фермеры вывезлі адтуль некалькі тон дубовых бярвенняў, а навукоўцы правялі даследаванні. Аналіз драўніны паказаў, што яна паходзіць з паўднёвай Англіі сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Археолагам удалося звязаць знаходку з канкрэтным караблём дзякуючы архіўным запісам. У выніку яны прыйшлі да высновы, што гэта можа быць 24-гарматны фрэгат Каралеўскага флоту «Граф Чатэм», які ўдзельнічаў у спробах Вялікабрытаніі захаваць амерыканскія калоніі ў 1770-х гадах.

У 1784 годзе карабель прадалі і ён пачаў плаваць у Арктыцы, дзе займаўся кітабойным промыслам — тлушч кітоў у той час вельмі цанілі.

Спецыялісты адзначаюць, што змены клімату ўплываюць на прыродныя ўмовы і могуць прывесці да таго, што падобныя знаходкі будуць адбывацца часцей.

Мясцовая жыхарка Рут Піс падкрэсліла, што гэты выпадак нагадаў, як мінулае ў такіх месцах заўсёды побач — ці то відавочна, ці схавана пад паверхняй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць