Здароўе

«Лагістыка падводзіць». Калі беларусак пачнуць бясплатна прышчапляць ад віруса папіломы чалавека?

Вакцына супраць віруса папіломы чалавека для бясплатнай вакцынацыі дзяўчат ва ўзросце 11 гадоў мусіла паступіць у арганізацыі аховы здароўя Беларусі яшчэ ў маі — тады Мінздароўя планіравала забяспечыць усіх першай дозай вакцыны, а ў кастрычніку-лістападзе 2025-га ўжо і другой. Як высветліла «Наша Ніва», праз лагістычныя затрымкі гэтыя тэрміны пасунуліся.

У Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя журналісту «Нашай Нівы» як прыватнай асобе паведамілі, што пастаўку вакцыны чакаюць у верасні.

У Мінскім і Брэсцкім цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі таксама пацвердзілі, што бясплатная вакцынацыя, хутчэй за ўсё, пачнецца ўжо ў новым навучальным годзе.

«Калі вашай дачцэ споўнілася 11 гадоў у гэтым годзе, то яна ўжо трапіла ў ліст чакання на бясплатную вакцынацыю. Як толькі вакцыны з’явяцца, то яе прышчэпяць».

Рашэнне вакцыянаваць менавіта дзяўчат у 11 гадоў было прынятае, каб сфармаваць абарону да пачатку палавога жыцця, у пераходным узросце. Калі вашаму дзіцяці, напрыклад, ужо споўнілася 12, то яно зможа бясплатна прышчапіцца пры астатку вакцыны — напрыклад, калі нехта з бацькоў 11-гадовай дзяўчыны адмовіцца ад сваёй дозы.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

Дзяўчатам іншых узроставых груп можна прышчапіцца толькі на платнай аснове — у беларускіх аптэках для гэтага даступныя прэпараты «Гардасіл» і «Цэрварыкс». Дарэчы, як распавялі медыкі, калі бясплатная вакцына будзе эфектыўная супраць двух асноўных тыпаў віруса папіломы, то той жа «Гардасіл» абараняе ўжо ад чатырох. Праўда, каштуе вакцына нятанна: каля 400-450 рублёў за адну дозу (фінішны кошт будзе залежыць ад канкрэтнай аптэкі і схемы вакцынацыі, якую прапануе ўчастковы педыятр).

Вірус папіломы чалавека — гэта агульная назва групы вірусаў, шырока распаўсюджаных ва ўсім свеце. Яны перадаюцца ў асноўным палавым шляхам. Вядома каля двухсот розных тыпаў ВПЧ, частка з іх мае высокую анкагенную рызыку.

Вакцыны супраць ВПЧ абараняюць як мінімум ад вірусаў тыпаў 16 і 18 — менавіта яны часцей за ўсё вядуць да развіцця рака шыйкі маткі. Гэтая хвароба займае чацвёртае месца сярод найбольш распаўсюджаных відаў рака ў жанчын ва ўсім свеце і другое месца сярод жаночых анкалагічных захворванняў у Беларусі. Сяргей Маўрычаў, намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н.Н. Аляксандрава, прыводзіў такую статыстыку: «Кожныя два дні ў нас захворваюць на рак шыйкі маткі пяць жанчын, і амаль кожны дзень памірае адна».

У свеце вакцынацыя ад ВПЧ пачалася ў 2006 годзе. Аўстралія адной з першых укараніла нацыянальную праграму вакцынацыі супраць ВПЧ. Больш за 125 краін свету ўключылі вакцыну ад ВПЧ у свае нацыянальныя праграмы імунізацыі дзяўчынак, а 47 краін — і хлопчыкаў. Сярод іх Літва, Польшча, Грузія, Казахстан, Узбекістан, Албанія і іншыя. У некаторых з гэтых краін вакцына цалкам бясплатная ці фінансуецца з бюджэту выключна для непаўнагадовых.

У Беларусі даўно ішло абмеркаванне, каб унесці вакцынацыю ад ВПЧ у нацыянальны каляндар прышчэпак і рабіць яе бясплатна. У 2024 годзе такое рашэнне нарэшце было прынятае для 11-гадовых беларусак.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

З Кіева за студзень выехалі 600 тысяч чалавек3

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась4

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў15

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах44

Беларуса, які кінуў дзіця галавой аб падлогу ў «Шарамеццева», прызналі неадэкватным2

У Навагрудку каторую ноч фіксуецца незвычайная з'ява5

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць