Здароўе55

У Беларусі з гэтага года бясплатна будуць прышчапляць ад віруса папіломы чалавека. Гэта важная змена для дзяўчат

Раней гэту дарагую прышчэпку ў Беларусі можна было зрабіць толькі платна.

Вірус папіломы чалавека — гэта агульная назва групы вірусаў, што шырока распаўсюджаныя ва ўсім свеце. Вядома больш за 190 тыпаў гэтага віруса, частка з іх маюць высокую анкагенную рызыку. ВПЧ перадаецца ў асноўным палавым шляхам. 

Вакцыны супраць ВПЧ абараняюць як мінімум ад вірусаў тыпаў 16 і 18 — менавіта яны часцей за ўсё вядуць да развіцця рака шыйкі маткі. Гэтая хвароба займае чацвёртае месца сярод найбольш распаўсюджаных відаў рака ў жанчын ва ўсім свеце і другое месца сярод жаночых анкалагічных захворванняў у Беларусі. Сяргей Маўрычаў, намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н.Н. Аляксандрава, прыводзіў такую статыстыку: «Кожныя два дні ў нас захворваюць на рак шыйкі маткі пяць жанчын, і амаль кожны дзень памірае адна». 

Медыкі падкрэсліваюць: гэты від рака прасцей прадухіліць, чым любы іншы. У гэтым дапамагаюць скрынінг і вакцынацыя. 

У свеце вакцынацыя ад ВПЧ пачалася ў 2006 годзе. Аўстралія адной з першых укараніла нацыянальную праграму вакцынацыі супраць ВПЧ. Станам на сакавік 2023 года, 125 краін свету ўключылі вакцыну ад ВПЧ у свае нацыянальныя праграмы імунізацыі дзяўчынак, а 47 краінаў — і хлопчыкаў. Сярод іх Літва, Польшча, Грузія, Казахстан, Узбекістан, Албанія і іншыя. 

У краінах, дзе вакцынацыя супраць ВПЧ ёсць часткаю нацыянальнага календара прышчэпак, захворванне знізілася больш чым на 80%. 

У Беларусі ўжо дзейнічае сістэма скрынінгу: раз на пяць гадоў жанчыны ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў здаюць аналіз на ВПЧ. А вакцынацыя да 2025 года была даступная толькі на платнай аснове. Кошт дозы вакцыны складаў каля 400-450 рублёў. Паліклінікі праводзілі апытанні сярод насельніцтва і на падставе атрыманых звестак закуплялі вакцыны за кошт мясцовых бюджэтаў і арганізацый аховы здароўя, а затым прадавалі іх пацыентам. Чаканне магло расцягнуцца на некалькі месяцаў. 

У Беларусі нават была створаная петыцыя на адрас Міністэрства аховы здароўя з просьбай уключыць вакцыну ад ВПЧ у нацыянальны каляндар прышчэпак, якую падпісалі амаль шэсць тысяч беларусаў. 

Нарэшце, пасля працяглых абмеркаванняў рашэнне было прынятае і зафіксаванае пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 111 ад 01.07.2024 г. 

Згодна з абноўленым Нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак, пачынаючы з гэтага года дзяўчынак ва ўзросце 11 гадоў будуць бясплатна прышчапляць ад ВПЧ. У Міністэрстве аховы здароўя вырашылі сумясціць гэтую прышчэпку з імунізацыяй супраць дыфтэрыі і слупняку, якія таксама праводзяцца дзецям у гэтым узросце, каб скараціць колькасць візітаў у паліклініку. 

Як запэўніла Святлана Нячай, намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі, «цяпер праводзяцца ўсе неабходныя працэдуры закупак, каб забяспечыць медыцынскія ўстановы прэпаратамі. Фінансавыя сродкі на гэта прадугледжаныя». Усе, хто падлягае вакцынацыі, будуць загадзя праінфармаваны. Бацькам трэба запісацца ў спіс чакання ў медычных установах. Пра з'яўленне вакцыны і тэрміны правядзення прышчэпкі ім неадкладна паведамяць.

Мінздароўя паведамляла пра планы арганізавана правесці вакцынацыю дзяўчынак 2014 года нараджэння супраць ВПЧ-інфекцыі ў красавіку—траўні (1-я доза вакцыны) і ў кастрычніку—лістападзе 2025 года (2-я доза вакцыны). 

Аднак у адной з дзяржаўных медыцынскіх установаў сталіцы на пытанне пра магчымасць зрабіць прышчэпку ад ВПЧ адказалі, што ідзе працэс закупкі вакцыны, а пачатак вакцынацыі чакаецца не раней як у другім паўгоддзі.

Каментары5

  • кто-то умный решил
    22.01.2025
    Очень правильно сделали. Это и экономически эффективно если сравнить стоимость вакцины (100 дол) и лечение рака. Мальчиков тоже надо прививать чтобы не было рака члена и т.п
  • .
    22.01.2025
    Чаму толькі 2014 год нараджэння? Старэйшым дзяўчынкам і дарослым кабетам гэта ж таксама патрэбна. Або і ў іх будзе магчымасць, хто ведае?
  • придется за свои
    23.01.2025
    ., до половой жизни желательно прививать. в 11 лет достаточно одной дозы, в другой возраст две-три прививки

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі4

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму затрымалі Марыю Калеснікаву. Вось як у 2020-м яна выходзіла з дому ў дзень выбараў ФОТЫ21

У Афганістане з-пад завалаў пасля землятрусу найперш ратавалі мужчын, а жанчын пакідалі12

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым5

«Тайка пакрыўдзілася і ўвесь час пыталася: «Дык ты гей?» Як беларусы за мяжой хадзілі на спатканні з мясцовымі16

Беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Сан-Марына — самым слабым першынстве Еўропы1

На святкаванні Дня беларускага пісьменства Пяткевіч знайшла для сябе найлепшы антыдэпрэсант10

Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?4

Электронныя табло з раскладам больш не будуць вешаць на прыпынках. У Мінсктрансе патлумачылі прычыны19

Ілля Чарапко-Самахвалаў, які пакідае «Пятлю прыхільнасці», усё ж прыме ўдзел у восеньскім туры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі4

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць