Грамадства

Анжаліка Борыс заклікала вызваліць Анджэя Пачобута

Кіраўніца незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс заклікае беларускія ўлады вызваліць асуджанага на восем гадоў журналіста, актывіста Анджэя Пачобута.

«Саюз палякаў на сёння налічвае каля 12 000 членаў. Мы вядзем цэнтры па вывучэнні польскай мовы на тэрыторыі Беларусі, клапоцімся пра месцы памяці. Мы ўдзячныя ўраду Беларусі за магчымасць выкладаць польскую мову.

Мы — палякі, грамадзяне Беларусі, і нам вельмі важныя добрыя адносіны і дыялог, у Беларусі пражывае больш за 300 000 палякаў, справа польскасці ў Беларусі заўсёды была для Саюза палякаў справай нашага жыцця. Анджэй Пачобут — наш калега і актывіст, член галоўнага праўлення СПБ, журналіст. Ён ніколі не быў «апазіцыянерам», і мы вельмі просім улады ў Мінску вызваліць яго!!!» — напісала Борыс у фэйсбуку.

Гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года, а ў лютым 2023 года прысудзілі да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за нібыта распальванне варожасці і заклікі да санкцый. Пачобут адбывае тэрмін у калоніі ў Наваполацку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў11

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дрон знішчыў драўляную казацкую царкву XVIII стагоддзя на Херсоншчыне1

У Манголіі ўвялі продаж паліва па цотных і няцотных нумарах аўтамабіляў. Краіне адгукаецца залежнасць ад Расіі

Папулярны аксэсуар стаў прычынай аварыйнай пасадкі швейцарскага самалёта

Гомель, Лунінец, Лельчыцы і Іўе больш не лічацца радыеактыўнымі7

«Адвакатка падманула маю жонку». Легендарны бубнач з маршаў Аляксей Санчук расказаў, як адседзеў доўгія шэсць гадоў і пра што нельга маўчаць3

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік стаў бацькам. Яны з сям'ёй перабраліся ў Польшчу3

Пад Гроднам знайшлі велізарны грыб памерам з чалавечую галаву ФОТЫ4

Беларус патануў у Свіслачы, зайшоўшы ў ваду па калена

Польскі плывец упершыню ў гісторыі пераплыў Балтыйскае мора. У вадзе ён правёў амаль 55 гадзін1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў11

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць