Моды1111

Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў

«Я вам больш скажу: мы выкарыстоўваем адныя і тыя ж тканіны ад адных і тых жа пастаўшчыкоў і краін».

Вольга Глеб. Тут і далей скрыншоты яе інстаграма

Блогерка і бізнэсвумен Вольга Глеб, якой належыць беларускі брэнд жаночага адзення Moshe, шчыра здзівілася цэнам у канкурэнтаў. Яна лічыць, што ў яе крамах адны з самых нізкіх цэн.

У якасці прыкладу Вольга прывяла адну з сукенак свайго брэнду:

— Яна складаная па дэталях і крою, доўгая з падкладам. На яе ідзе шмат тканіны не звычайнага таннага шыфону, а дастаткова дарагога з фактурай. У нас такая сукенка каштуе 230 рублёў. А ў іншых (я ўбачыла агляд з беларускімі брэндамі) з меншай колькасці тканіны, увогуле без дэталяў — 300-600 рублёў.

Вольга таксама выклала скрыншот размовы з сяброўкай-блогеркай. Тая распавяла, што прымярала сукенку за 530 рублёў, але не набыла — кажа, хоць грошы і не апошнія, але столькі плаціць шкада.

Жонка былога футбаліста Вячаслава Глеба распавяла, што ўсе беларускія (і нават расійскія) брэнды выкарыстоўваюць адныя і тыя ж тканіны ад адных і тых жа пастаўшчыкоў і краін.

Абурае бізнэс-лэдзі і тое, што беларускія брэнды чамусьці адшываюць аднолькавыя мадэлі:

— На гэтую сукенку ў нас вялікі попыт, і засталося зусім няшмат. Але я не хачу рабіць паўтор, бо пабачыла такую самую ў іншага брэнда — літаральна ў суседняй краме. Хаця цана ў нас, канешне, ніжэйшая — на 50 рублёў.

Вольга задаецца пытаннем, ці сапраўды нехта набывае дарагія сукенкі. І ў той самы час не верыць, што ў людзей у Беларусі няма грошай. Бо ў рэстаранах (ад бюджэтных «Васількоў» да самых модных) звычайна няма месцаў.

Каментары11

  • Камароўка-стайл
    14.06.2025
    А куды падзеліся тыя рвачы з Летувы, якія перабівалі H&M пад свае анучы і ўпіхвалі па 100 еўра за адзінку? Здаецца, потым разводзіліся яшчэ і брэнд не маглі прысабечыць...
  • Fahr zur Hölle!
    14.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Мы уже в Майами
    14.06.2025
    Камароўка-стайл, За это и стоял Майдан 2020

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць