Грамадства1616

Вячорка: Праект «Пашпарта новай Беларусі» працягваюць і намераныя давесці да канца

Заяўкі на Нацыянальны беларускі пашпарт пачалі прымаць 26 студзеня, але даты яго шырокай выдачы пакуль няма: яшчэ выдаюць толькі тэставыя экзэмпляры. Але праект не закінуты, запэўнівае Франак Вячорка, перадае «Белсат».

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка з пашпартам новай Беларусі падчас форуму «Беларусы годныя лепшага». Варшава, Польшча, 26 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

На IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая праходзіць у Варшаве 23—25 траўня, можна было пабачыць рэкламу праекту Нацыянальнага пашпарта Беларусі, які ў народзе называлі «Пашпартам новай Беларусі». Удзельнікі і госці канферэнцыі маглі заўважыць тэчкі з інфармацыяй пра Пашпарт новай Беларусі, а таксама QR-код са спасылкай на замову дакументу. Заяўкі на яго атрыманне пачалі прымаць яшчэ чатыры месяцы таму, 26 студзеня, але масавай выдачы пакуль не пачалі.

Пакуль былі выдадзеныя толькі тэставыя асобнікі «Пашпарта новай Беларусі», расказаў на канферэнцыі Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай. Праект перанеслі з Літвы «з розных прычын».

«Каб сказаць пра нейкую масавую, публічную, афіцыйную выдачу, пакуль гэта яшчэ не гатова, — кажа Вячорка. — У першую чаргу — з легальных, юрыдычных прычын. Але вы можаце зарэгістравацца на пілотную праграму. Мы гэты праект працягваем, мы яго давядзём да канца».

У якую краіну перанеслі праект, ён не ўдакладніў. Раней, калі казалі пра перанос праекту, краіну таксама не называлі.

Вячорка адзначыў, што праект мае «вельмі шмат выклікаў, але і вельмі вялікія перспектывы». Ён дадаў, што не варта чакаць імгненнага прызнання пашпарту іншымі краінамі або таго, што пашпарт «вырашыць усе праблемы».

«Пашпарт новай Беларусі», патлумачыў ён, гэта доўгатэрміновае рашэнне, якое суіснуе з «аператыўнымі тактычнымі» рашэннямі: прызнаннем пратэрмінаваных пашпартоў Рэспублікі Беларусь, выдачай беларусам пашпартоў замежніка і відаў над жыхарствам.

Дэмакратычныя сілы працуюць паралельна над гэтымі рашэннямі і «Пашпартам новай Беларусі» — яго вытворчасцю, выдачай і прызнаннем. Прасоўваць праект могуць таксама народныя амбасады.

Зацікаўленых у атрыманні «Пашпарту новай Беларусі» Вячорка заклікаў рэгістравацца на сайце праекта — тыя, хто зарэгістраваўся, будуць атрымліваць навіны праекта.

Заяўкі на «Пашпарт новай Беларусі» пачалі прымаць 26 студзеня 2025 года. Абвешчаны кошт — 97 еўраў.

Выраб «Пашпарта новай Беларусі» планаваўся ў Літве, аднак у студзені Генеральная пракуратура краіны выслала ліст Беларускаму пашпартнаму цэнтру, які можна ўспрыняць як пагрозу крымінальнай адказнасцю за выраб і выдаванне пашпартоў, пакуль гэтыя дакументы не будуць прызнаныя ў вызначаным законам парадку. Міністр унутраных спраў краіны Уладзіслаў Кандратовіч казаў, што «на гэты момант у МУС не бачаць падставаў» прызнаваць пашпарт новай Беларусі дакументам, дзякуючы якому выдаваўся б від на жыхарства, або дакументам падарожніка ці пашпартам замежніка.

Шэраг праблем з вытворчасцю і прызнаннем пашпарту ўжо ўдалося вырашыць, расказваў раней Вячорка. Так, удалося вырашыць пытанні з электроннай базай, каб яна адпавядала еўрапейскаму рэгламенту абароны персанальных звестак (GDPR). Тэхнічная база гатовая, ужо пачалі тэставаць індывідуальна, як яна працуе з асобнымі людзьмі.

Каментары16

  • Одно удовольствие
    25.05.2025
    - так муж же вчера умер!!
    - а мы и будем, медленно и печально
  • Все деньги мира
    25.05.2025
    Есть проекты смысл которых состоит в том, чтобы никогда не быть доверенными до конца.
  • !!!
    25.05.2025
    Ни одна страна не заинтересован в его признании.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу10

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй7

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?3

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу10

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць