Грамадства66

Літва падала пазоў супраць Беларусі ў Гаагу

Літва падала на Беларусь у Міжнародны суд ААН у Гаазе, абвінаваціўшы рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў арганізацыі міграцыйнага крызісу, які парушае нормы міжнароднага права. Пра гэта ў панядзелак паведаміла Міністэрства замежных спраў Літвы, піша LRT.

Лукашэнка выступае перад мігрантамі каля беларуска-польскай мяжы, 26 лістапада 2021 года. Фота: сайт Лукашэнкі

Як паведамляе МЗС Літвы, справа тычыцца парушэння абавязацельстваў дзяржаў па Пратаколе ААН супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, моры і паветры.

«З 2021 года Літва сутыкаецца з беспрэцэдэнтным ростам патоку нелегальных мігрантаў з Беларусі. Доказы, сабраныя літоўскімі ведамствамі, пацвярджаюць прамую датычнасць беларускага рэжыму да арганізацыі патокаў мігрантаў», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Аб удзеле Мінска сведчыць той факт, што беларускія дзяржпрадпрыемствы павялічылі колькасць авіярэйсаў з краін Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў, арганізавалі выдачу віз і размяшчэнне прыбылых мігрантаў.

Акрамя таго, па прыбыцці ў Беларусь многія мігранты былі скіраваныя да літоўскай мяжы беларускімі сіламі бяспекі і вымушаны перасякаць яе нелегальна — часта ў небяспечных і пагражальных жыццю ўмовах. Паводле звестак МЗС, пагранічныя службы Беларусі, нягледзячы на шматлікія просьбы аб супрацоўніцтве, адмовіліся ўзаемадзейнічаць з літоўскімі ведамствамі з мэтай спынення незаконных перасячэнняў мяжы.

«Літва разглядае гэтыя дзеянні як наўмысную спробу беларускага рэжыму выкарыстаць міграцыю як сродак палітычнага ціску на Літву і Еўрапейскі саюз — у адказ на іх падтрымку беларускай дэмакратыі і санкцыі за парушэнні правоў чалавека», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Паводле звестак МЗС, нягледзячы на інтэнсіўныя двухбаковыя перамовы, спрэчка аб парушэннях Пратакола не была ўрэгулявана, таму Літва ў панядзелак звярнулася ў Міжнародны суд ААН, патрабуючы прыцягнення Беларусі да адказнасці ў адпаведнасці з міжнародным правам.

Патрабаванні Літвы ўключаюць поўную кампенсацыю прычыненай шкоды, уключаючы выдаткі на будаўніцтва сцяны, а таксама гарантыі таго, што дзеянні, што супярэчаць міжнароднаму праву, не паўторацца.

Паводле звестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, з пачатку міграцыйнага крызісу літоўскія памежнікі прадухілілі 23,6 тыс. выпадкаў нелегальнага пранікнення іншаземцаў у краіну з Беларусі. Адны і тыя ж асобы спрабуюць незаконна перасякаць мяжу неаднаразова.

Каментары6

  • Федзя
    19.05.2025
    Вот тут-то литовцев ждет большой сюрприз!))))
  • Трапна
    19.05.2025
    Николай, языком пра Гаагу ляпаць - не цягнікі спыняць. Хутка і Гаагу тую распусцяць, а яны ўсё будуць енчыць “не шмагла, бо суд знік”. Прыдумаюць стварыць чарговы “трыбунал”, абы грошы мыць далей на гэтай справе і ні за што не адказваць.
  • Літвін
    19.05.2025
    А як наконт акупацыі Віленшчыны з 1939 году? Тое, што Сталін падараваў нашую зямлю жмудзінам, якія скралі не толькі наш герб, але і нашую гісторыю, не робіць яе іхняй. Што там наконт пазова да летувусаў?

    На жаль у нашым грамадстве большасці пляваць не толькі на мову, але й на скрадзеную спадчыну. Таму мы й маем, што маем.

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць