Грамадства1515

«Цяжка начамі не спаць». Фермеры паляць вогнішчы, каб уратаваць буякі ад замаразкаў

Сёлета надвор’е зусім звар’яцела і выпрабоўвае нервы беларусаў на трываласць.

З-за начных замаразкаў пакутуюць не толькі звычайныя людзі, што хаваюцца пад некалькімі коўдрамі, але і фермеры, піша Onliner.by.

Так, у Баранавіцкім раёне ўжо пачалі паліць вогнішчы, каб уратаваць ураджай буякоў. Адна з такіх відэа падзялілася ў TikTok карыстальніца з нікам ruslana_10_10.

— Зноў ратуемся ад замаразкаў сёння. Буякі ў нас зацвілі, таму трэба нешта рабіць. Зараз салому будзем падкідваць мокрую, каб дым быў, — гаворыць аўтарка роліка.

Такія начныя дзяжурствы, на жаль, не рэдкасць. У мінулым годзе дзяўчыне давялося распальваць вогнішчы на сваёй тэрыторыі тры ночы запар. Але нават гэта не дапамагло.

— Потым нашу вёску накрыў град, і 80% ураджаю мы страцілі. Спадзяёмся, гэтай вясной такіх непрыемных сюрпрызаў ужо не будзе.

— Гэтым кустам прыкладна 10 гадоў, гэтым — чатыры гады. Мы ратуем вось гэтыя кветачкі. Ёсць ужо нават падмарожаныя — гэта бачна. Цяжка начамі не спаць, яшчэ ж асноўная праца ёсць. Але трэба нешта рабіць.

У каментарыях меркаванні падзяліліся: нехта пашкадаваў гаспадыню, а нехта, наадварот, зларадстваваў, намякаючы, што замаразкі — гэта карма за высокія цэны на ягады на рынку. Былі сярод каментатараў і прагматыкі, якія цікавіліся, ці зменіцца кошт буякоў з-за такіх непрадбачаных сітуацый.

— Цана трымаецца адна, няважна, ёсць яны ці няма. Яна будзе стандартная, ну можа, на рубель больш. Не перажывайце. Ягада будзе, і ўсім па кішэні, — адказала аўтарка відэа.

Onlíner удалося звязацца з аўтаркай роліка. Руслана прызналася: вырошчванне буякоў— гэта не асноўны заробак, а ўкладанне ў будучыню, «каб было чым на пенсіі займацца».

— Пакуль толькі ўкладваюся, а не зарабляю.

На ўчастку ў мясцовай жыхаркі — тысяча кустоў. Палова з іх ужо цвіце, другая палова — маладняк, якому замаразкі не страшныя. А вось квітнеючыя расліны — уразлівыя.

— Самі кусты вытрымліваюць да мінус пяці, максімум падмярзаюць верхавіны. Але самае ўразлівае — гэта кветкі. Мы ўжо трэці год ратуем ураджай вогнішчамі. Працуе гэта ці не — залежыць ад таго, які менавіта мароз і на якой стадыі бутон. Калі ён толькі набрак, то можа перажыць да мінус чатырох. А калі вяночак ужо раскрыўся — гіне пры мінус двух.

Паводле слоў Русланы, у вогнішчы галоўнае — дым. Калі ён распаўзаецца па градках, ён можа дадаць да тэмпературы плюс два градусы. Часам гэтага дастаткова, каб уратаваць ягады.

— Учора наспех накрывалі — збівалі дошкі, нацягвалі плёнку. Але гэта ўсё часовае. Насамрэч трэба рабіць сістэму тунэляў. А ў нас тут метраў семдзесят — даўжыня кожнага рада, а ўсяго іх сем! Уявіце, колькі трэба плёнкі або спанбонду. За дзень не справішся.

Ці дапамог такі своеасаблівы метад ратавання ў гэтым годзе, пакажа ўраджай.

— Сёння ўначы мы не ездзілі на ўчастак — не было сіл. Але затое кожную гадзіну ўставалі, правяралі тэмпературу: у нашай вёсцы марозу не было.

Побач з вёскай, кажа суразмоўца, ёсць вялікая фермерская гаспадарка, у якой 70 гектараў буякоў. І там таксама паляць вогнішчы.

— Мы пажарных папярэдзілі, ды і самі стараемся ўсё кантраляваць. Нам жа не агонь патрэбны, а дым!

Каментары15

  • бубу
    09.05.2025
    У нас гэтыя ягады дурніцамі клічуць
  • Выдатна
    09.05.2025
    Буякам куяк. І гэта выдатна. Хатаскарайнікам так і трэба.
  • Ничего странного
    09.05.2025
    Заморозки в мае - это не вар'яцтва, а норма для нашего климата!

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць