Вайна1010

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў

«Гэта няпраўда, што тут нічога не было».

Сумы пасля ракетнага ўдару, 13 красавіка 2025 года. Фота: «Суспільне»

Гарадскі галава Канатопа Арцём Семяніхін абвінаваціў кіраўніка Сумскай вобласці Уладзіміра Арцюха ў арганізацыі сходу ваенных 117 брыгады для ўзнагароджання ў цэнтры Сум 13 красавіка, піша «Украінская праўда».

«Ён (Арцюх. — заўв.) арганізаваў сёння тут уручэнне грамат і медалёў нашым хлопцам-героям з 117 брыгады, ужо ўсе пра гэта гавораць. І гэта няпраўда, што тут нічога не было. Было. Дзякуй богу, ніхто з вайскоўцаў не пацярпеў, яны былі ўсе ў хованцы.

Але кацапы білі касеткай, каб было як мага больш ахвяр, і гэта было наўмысна, каб апраўдаць сваю тэрарыстычную агрэсію, што «там жа вайскоўцы сабраліся», — сказаў у відэа ў фэйсбуку Семяніхін.

Мэр Канатопа таксама заявіў, што яму вядома аб адкрыцці крымінальнай вытворчасці не толькі па факце расійскага ракетнага ўдару, але і вытворчасці, каб высветліць, хто рашыў праводзіць мерапрыемствы сходу вайскоўцаў у цэнтры горада.

Ён таксама сцвярджае, што старшыня СБУ Васіль Малюк «трымае гэтае пытанне на асабістым кантролі».

Паводле звестак некалькіх суразмоўцаў «Украінскай праўды», знаёмых з сітуацыяй, 13 красавіка раніцай у цэнтры Сум павінна было адбыцца ўзнагароджанне вайскоўцаў 117 брыгады тэрытарыяльнай абароны з нагоды стварэння брыгады. Адзін з суразмоўцаў асабіста ведаў двух вайскоўцаў 117, якія ўжо прыбылі на месца ўзнагароджання і чакалі яго — гэтыя людзі не пацярпелі.

У выніку расійскага ракетнага ўдару па Сумах загінулі 34 чалавекі, больш за сотню параненых.

Каментары10

  • Изя-слав
    13.04.2025
    А кто сообщил о награждении и месте где оно состоится и времени???
  • імечка
    13.04.2025
    Ня можа быць.
    Маскалі б'юць толькі па мірняку.
    Украіна ні ў чым не вінаватая.
    Агрэсія расеі нічым не абгрунтавана,
    яны проста людажэры.
    Не слухайце гэтага мэра, слухайце Тэлемарафон.
  • Гражданских жалко
    13.04.2025
    Это предупреждение о последствиях намерений всу на ближайшую неделю.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну72

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць14

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту28

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну72

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць