Усяго патроху33

Беларуска паказала, як стварыла з «Лега» касцёл святога Аляксея ў Івянцы

Беларуска, якая жыве за мяжою, вырашыла зрабіць для сяброўкі незвычайны падарунак на дзень нараджэння — «Лега»-мадэль касцёла з яе роднага горада. Ад задумы да скрынкі з інструкцыяй — усё было зроблена ўручную, з душой і ўвагай да дэталяў.

Church of St. Alexis Касцёл Святога Аляксея Церковь Святого Алексея
Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы. Фота: Wikimedia Commons

У сваім трэдзе беларуска Аляксандра расказала, як прыйшла да ідэі аднавіць у фармаце «Лега» касцёл з роднага мястэчка сваёй сяброўкі. Па яе словах, усё пачалося з даўняй мары стварыць уласны набор канструктара «Лега», але яна доўга не магла знайсці варты сюжэт. Усё змянілася ў лютым 2025 года, калі пачалася падрыхтоўка да дня нараджэння сяброўкі, які яна адзначае ў канцы сакавіка.

Сяброўка родам з Івянца, і аўтарка вырашыла падарыць ёй мініяцюрную версію касцёла святога Аляксея — архітэктурнага помніка, добра вядомага мясцовым жыхарам. Задача была няпростая: спраектаваць мадэль з нуля, укласціся ў тэрмін і зрабіць так, каб падарунак выклікаў цёплыя пачуцці.

Фота: @abrasaurus / threads.net

З чаго пачаць: інструменты і падрыхтоўка

Для стварэння мадэлі «Лега» была абраная праграма Bricklink Studio — бясплатны інструмент для праектавання набораў «Лега». Яна дазваляе не толькі мадэляваць збудаванні з віртуальных кубікаў, але і ствараць інструкцыі, рэндары (візуалізацыі) і правяраць, ці існуюць пэўныя дэталі ў свеце «Лега».

Сам Bricklink — гэта гіганцкі маркетплэйс для фанатаў «Лега», дзе можна публікаваць свае праекты, купляць дэталі і ўдзельнічаць у конкурсах. З 2019 года платформа належыць самой кампаніі «Лега», і часам лепшыя працы трапляюць у афіцыйную вытворчасць.

Каб аднавіць знешні выгляд касцёла, трэба было сабраць як мага больш звестак. Па словах Аляксандры, яна карысталася Google, картамі, старымі фатаграфіямі і нават кадрамі з дрона. Хаця некаторыя дробныя дэталі давялося апусціць, гэта не сапсавала праект.

Канчатковы праект. Фота: @abrasaurus / threads.net

Праектаванне: ад чарцяжоў да першых кубікаў

Аляксандра заўважае, што яна не архітэктарка і не дызайнерка, але мела школьны досвед чарчэння і працавала ў AutoCAD падчас вучобы ва ўніверсітэце. Гэта дапамагло ёй разбіць касцёл на лагічныя часткі: падмурак, калоны, уваходную групу, вокны, дах. Каб лепш зразумець структуру, яна зрабіла эскізы на iPad — простыя накіды, што дазволілі візуалізаваць будынак і ўявіць яго як «цаглінкі».

Спачатку трэба было выбраць маштаб і ступень дэталізацыі. Дзяўчына пачала з эксперыментаў: стварала асобныя элементы, падбірала адпаведныя вокны і калоны, каб зразумець, як усё будзе выглядаць у фармаце «Лега». Карыснай аказалася функцыя адлюстравання ў Studio: паколькі касцёл сіметрычны, можна было зрабіць адну палову, а потым «адлюстраваць» яе і злучыць абедзве часткі дахам і падмуркам.

Посмотреть в Threads

Праграма Studio нагадвае прафесійныя 3D-рэдактары накшталт 3ds Max, і гэта было на руку, бо аўтарка ўжо мела базавыя навыкі працы з падобным софтам. Але ўзнікалі і цяжкасці. Напрыклад, валідатар праграмы (інструмент, што правярае наяўнасць дэталяў у рэальнасці) паказваў, што некаторыя элементы, як ружовае акно, нельга замовіць. А крыжы для вежаў увогуле не ўваходзілі ў стандартны набор «Лега» — давялося шукаць аналагі на Bricklink, вывучаючы іншыя праекты касцёлаў.

Фота: @abrasaurus / threads.net

Дадаць колеру і дэталяў

Ствараць мадэль «Лега» толькі ў шэрых танах — сумна, асабліва калі гэта падарунак. Насамрэч касцёл святога Аляксея даволі стрыманы, але аўтарка вырашыла дадаць яскравасці ўнутры: ружовы алтар, фіялетавыя і жоўтыя пліткі падлогі, лавы для прыхаджан і нават два пастаменты з катамі. Чаму каты? Бо ў сяброўкі два «катадзіцяці», і гэта стаў асабісты штрых у праекце.

У Studio каты былі толькі шэрымі, а патрэбны быў адзін руды. На дапамогу прыйшоў знаёмы, які захапляецца роспісам мініяцюр. Ён уручную пафарбаваў фігурку, зрабіўшы яе ідэальным дадаткам да мадэлі.

Фота: @abrasaurus / threads.net

Каб дадаць сабе матывацыі, Аляксандра на пэўным этапе пачала паказваць праект сябрам і знаёмым, дзялілася першымі рэндарамі (лічбавымі выявамі мадэлі). У выніку, як яна прызнаецца, самым цяжкім было своечасова спыніцца — хацелася бясконца дадаваць новыя дэталі.

Фінал: ад праекта да скрынкі

На апошнім этапе праект загрузілі ў Bricklink, дзе праграма згенеравала спіс усіх патрэбных дэталяў. Аляксандра замовіла іх, упакавала ў скрынку з інструкцыяй, створанай у Studio. Падарунак быў гатовы да канца сакавіка, як і планавалася. Атрымалася не проста мадэль «Лега», а сімвал сяброўства і памяці пра радзіму — маленькі касцёл святога Аляксея з катамі і яскравым інтэр’ерам.

Каментары3

  • .
    10.04.2025
    Гэта найвышэйшы ўзровень падарунка, калі чалавек спецыяльна вырашае небанальную ўнікальную задачу.
  • Васёк
    10.04.2025
    Молодец!!!
  • Gorliwy Litwin
    10.04.2025
    Няма слоў. Захапленне!

Цяпер чытаюць

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў9

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Усе навіны →
Усе навіны

«Закопваць так людзей — гэта не па-людску». Чалавек абурыўся, што на брэсцкіх могілках магілы закопваюць экскаватарам12

Стармер паведаміў пра пераход Вялікабрытаніі ў стан «баявой гатоўнасці»4

На перамовах у Стамбуле Расія захавала ранейшыя патрабаванні2

Перастала выходзіць на сувязь полацкая журналістка і каталіцкая актывістка Ціна Палынская

У Расіі Вікіпедыю абвінавацілі ў «прапагандзе педафіліі»2

У Асіповіцкім раёне прызналі «дармаедамі» людзей з псіхічнымі захворваннямі1

Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»2

$5000 за метр. У Мінску з'явіўся прэміяльны дом, які па цане пераплюне нават Depo5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў9

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць