Свет66

Трамп можа адмовіцца ад камунікацыі з Пуціным да згоды Расіі спыніць агонь ва Украіне

Да гэтага прэзіджнт ЗША заяўляў, што плануе правесці чарговую тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі на гэтым тыдні.

Найбліжэйшае атачэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа параіла яму не тэлефанаваць прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, пакуль той не пагодзіцца на поўнае спыненне агню ва Украіне, паведамілі NBC крыніцы ў Белым доме.

Да гэтага Трамп заяўляў, што плануе правесці чарговую тэлефонную размову з Пуціным на гэтым тыдні. Аднак прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта паспрабавалі пераканаць яго ў тым, што на дадзены момант «званок — не найлепшая ідэя». Паводле слоў суразмоўцаў тэлеканала, новая тэлефонная размова Трампа з Пуціным пакуль не плануецца.

Пасля вяртання Трампа ў Белы дом ён двойчы званіў Пуціну — 12 лютага і 18 сакавіка. Другая размова была прысвечаная ўрэгуляванню ваеннага канфлікту ва Украіне. Па яе выніках Крэмль паведаміў, што Пуцін пагадзіўся на прапанову Трампа на 30 дзён адмовіцца ад удараў па аб’ектах энергетычнай інфраструктуры. У Кіеве таксама падтрымалі ініцыятыву, аднак атакі працягнуліся з абодвух бакоў.

Каментары6

  • Украінскі аглядальнік
    04.04.2025
    Трампаўскі хвосцік хоча пачаць кіраваць пуцінскім сабакам ? Не сьмяшыце маю "Паліяніцу".
  • бабруйчанін
    04.04.2025
    Да інагурацыі 2.0 каментавал Калі Трамп тэлефануе першым гэта слабая пазіцыя адразу і параза у перемовах ..будзь якіх..
  • А
    04.04.2025
    Дурны Байдэн зброю Украіне пастаўляў, а геніяльны Трамп прыдумаў чым Пуціна ўзяць: не браць слухаўку! Гэта яму пакажа!

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек117

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць