Здарэнні

Двух жыхароў Мазыра асудзілі на 16 гадоў за забойства 22-гадовай даўніны

Гомельскі абласны суд вынес абвінаваўчы прысуд 72-гадоваму і 56-гадоваму мужчынам.

Яны прызнаныя вінаватымі ў забойстве з асаблівай жорсткасцю, учыненым групай асоб (п.6 і п. 15 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса). Яны асуджаныя кожны на 16 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, суд спагнаў з абвінавачаных у салідарным парадку на карысць жонкі загінулага грашовую кампенсацыю маральнай шкоды 10 тысяч рублёў.

Забойства адбылося ў сакавіку 2003 года. Паводле версіі абвінавачвання мужчын з забітым распівалі спіртныя напоі ў бытавым вагончыку на тэрыторыі ААТ «Нафтазаводмантаж». Узнік канфлікт. Абвінавачаныя пачалі збіваць знаёмага ў вагончыку, а затым вывалаклі пацярпелага на вуліцу.

Яны нанеслі знаёмаму не менш за 66 удараў галавой, рукамі і нагамі па розных частках цела, пераважна ў жыццёва важныя органы. Далей яны не аказалі яму дапамогу і, «ведаючы аб неспрыяльных умовах надвор'я і нізкіх тэмпературах ноччу, пакінулі яго на вуліцы, жадаючы наступлення смерці. У выніку мужчына атрымаў абмаражэнне пальцаў ног і рук», — распавялі ў пракуратуры.

Мужчыну знайшлі і даставілі ў бальніцу, дзе ён памёр. Абвінавачаныя не прызналі віну. Таксама ў пракуратуры не ўказалі, чаму забойства было раскрыта толькі праз больш чым 20 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць