Грамадства

У Польшчы былому беларускаму памежніку далі шэсць гадоў за перавозку мігрантаў больш за 20 гадоў таму

Апеляцыйны суд Беластока прысудзіў шэсць гадоў турмы былому беларускаму памежніку, які ў 2000—2007 гадах дапамагаў мігрантам перасякаць мяжу. Мужчына знаходзіўся ў вышуку больш за дзесяць гадоў, але быў арыштаваны, калі прыехаў у Польшчу на працу, піша Most.

Ілюстрацыйнае фота Podlaski.strazgraniczna.pl

Памежнік дзейнічаў у складзе злачыннай групоўкі, якая дапамагала грамадзянам Кітая і В’етнама нелегальна трапляць у краіны Заходняй Еўропы. З беларускага боку ў злачынную схему ўваходзілі і іншыя памежнікі. Мужчына працаваў на мяжы з Польшчай — як з боку Падляскага, так і Люблінскага ваяводстваў.

Суд устанавіў, што беларус дапамагаў мігрантам дабрацца да пэўнага месца на мяжы. У прызначаны час іх забіралі польскія ўдзельнікі групоўкі і дастаўлялі ў ваколіцы Варшавы. Там мігрантаў перадавалі іншым удзельнікам сеткі, якія дастаўлялі іх далей у краіны Заходняй Еўропы.

Такім чынам у Еўропу маглі трапіць сотні замежнікаў.

Следства лічыць, што ўся гэтая дзейнасць каардынавалася з Масквы.

Асоба беларускага памежніка даўно была вядомая польскім следчым. Ён больш за 10 гадоў быў у вышуку, пакуль у 2022 годзе не прыехаў у Польшчу, нібыта на працу. Тады яго затрымалі і заключылі пад варту да суда.

«Не ў той час, не ў тым месцы і сярод не тых людзей»

Агульны разгляд справы адбыўся яшчэ ў ліпені 2024 года ў Акружным судзе Беластоку. Тады беларуса прысудзілі да 6,5 гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 72 тыс. злотых (17 тысяч еўра).

Аднак і абарона, і пракуратура абскардзілі прысуд. Пракуратура патрабавала 9 гадоў зняволення. Абарона настойвала на поўным апраўданні.

Адзін з адвакатаў, Рафал Юравец, заявіў, што ягоны кліент «апынуўся не ў той час, не ў тым месцы і сярод не тых людзей. Ён быў толькі кіроўцам і не ведаў пра ўсё, што адбываецца».

Аднак Апеляцыйны суд падтрымаў вердыкт суда першай інстанцыі па ўсіх эпізодах, акрамя аднаго, бо па ім мінуў тэрмін даўнасці.

У выніку тэрмін зняволення зменшылі да 6 гадоў. Прысуд уступіў у законную сілу.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць