Эканоміка

ШІ Claude пераганяе ChatGPT па папулярнасці ў праграмістаў і бізнэсу

Амерыканскі стартап Anthropic быў заснаваны ў 2021 годзе былымі супрацоўнікамі OpenAI. Зараз яго кошт можа дасягнуць 60 мільярдаў даляраў.

Дарыё Амадэй, генеральны дырэктар Anthropic, на TechCrunch Disrupt 2023. Фота: TechCrunch / Flickr / Wikimedia Commons

Як паведамляе The Wall Stree Journal, Anthropic вядзе перамовы аб прыцягненні $2 мільярдаў інвестыцый, што можа павысіць яго вартасць да $60 мільярдаў, паведамляе WSJ. Гэта больш чым утрая перавышае леташнюю ацэнку ў $18 мільярдаў.

Галоўны прадукт кампаніі — чат-бот Claude. Ён папулярны сярод праграмістаў і бізнэсу, але пакуль саступае ChatGPT у выкарыстанні звычайнымі карыстальнікамі. Гадавы прыбытак кампаніі ўжо дасягнуў $875 мільёнаў.

Адметнасць Anthropic — сур’ёзная заклапочанасць бяспекай выкарыстання штучнага інтэлекту. Кампанія не толькі падтрымлівае строгія стандарты тэставання, але і супрацоўнічае з дзяржаўнымі ўстановамі ЗША.

Як пісала «Наша Ніва» раней, Anthropic супрацоўнічае з Міністэрствам энергетыкі ЗША і Адміністрацыяй па нацыянальнай ядзернай бяспецы (NNSA), каб праверыць, ці могуць яе мадэлі ШІ быць выкарыстаны для стварэння ядзернай зброі.

Кампанія карыстаецца падтрымкай буйных партнёраў, — піша далей WSJ.

Напрыклад, Amazon уклаў у Anthropic $8 мільярдаў з 2023 года і забяспечвае яе дата-цэнтрамі. Іншы тэхналагічны гігант, Google, таксама ўкладвае мільярды ў развіццё кампаніі.

У цяперашні час Anthropic знаходзіцца ў шэрагу вядучых ШІ-стартапаў свету, саступаючы толькі SpaceX, OpenAI, Stripe і Databricks. Яго развіццё адбываецца на фоне глабальнага росту цікавасці да штучнага інтэлекту, які здольны кардынальна змяніць спосаб працы і жыцця людзей. Такія кампаніі, як OpenAI, xAI Ілана Маска і Perplexity, таксама актыўна прыцягваюць фінансаванне і расцягваюць межы магчымага.

Цяпер Anthropic становіцца ключавым гульцом у гонцы за стварэнне бяспечных і надзейных тэхналогій ШІ. А інвестары, як відаць, застаюцца аптымістамі наконт яго перспектыў, нягледзячы на высокія выдаткі і канкурэнцыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка3

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць