Грамадства1515

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне

У Беларусі каля 30 пляцовак для магчымага размяшчэння «Арэшніка», — ад іх павінна быць мінімальная адлегласць да аб'ектаў паражэння. Пра гэта заявіў Лукашэнка падчас паездкі ў Барысаў, піша БелТА.

«Усё гэта прадумана сёння. Мы цяпер думаем, дзе, на якіх плошчах размясціць гэтую зброю. У нас ад размяшчэння стратэгічных ядзерных ракет пляцоўкі захаваныя», — сказаў ён.

«У нас дзясяткі тры такія пляцоўкі. Вось мы абярэм, бо там мінімальная адлегласць да аб'ектаў паражэння павінна быць. Размесцім і нацэлім. Вы, напэўна, заўважылі, што мая ўмова Пуціну была адна:

«Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне. Але эксплуатаваць дапаможаце». Гэта значыць разам будзем націскаць на кнопку, не дай божа, калі гэта трэба. Але цэлі будзем вызначаць мы. Пагадзіўся», — заявіў ён. 

Лукашэнка сцвярджае, што ў «Арэшніку» ўся пускавая ўстаноўка беларуская, акрамя ракеты.

«Лакалізацыя найвышэйшая. Я яму [прэзідэнту Расіі] сказаў: «Мы не ставім пытанне аб ракеце. Калі трэба, будзем разам рабіць, у нас кампетэнцый дастаткова ў гэтым плане, будзем дапамагаць, як па атамнай станцыі. А пускавую ўстаноўку мы вырабім — МЗКЦ робіць. І больш сур'ёзныя рэчы робіць. Таму вось давайце разам рухацца», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што чакае паставак «Арэшніка» ў другой палове 2025 года.

Варта адзначыць, што многія эксперты сумняюцца, што «Арэшнік» рэальна наяўны ў Расіі ў нейкай колькасці. Гучалі думкі, што гэта перадусім піяр-аперацыя, каб застрашыць Захад і прымусіць яго адмовіцца ад падтрымкі Украіны.

У НАТА і Пентагоне заявілі, што «Арэшнік» не зменіць ходу канфлікту ва Украіне.

Каментары15

  • Ёсік
    10.12.2024
    З Астрашыцкага Гарадку па Новай Баравой запусціш? Рэдакцыя не паведамляе, слухачы адразу аргазм атрымалі, ці чакалі шчэ нейкіх наймацнейшых выразаў найвялікшага сусьветнага палітыка? Блазан - сорамна, што такі невуч 30 гадоў бздуру ляпае, а частка насельніцтва аргазмуе ад яго выказваньняў.
  • Ганьба
    10.12.2024
    Галоўнае не спыняй сваё ядзернае трызненне - тым хутчэй табе ў галаву нацэляць.
  • он неизлечимо ненормален
    10.12.2024
    Чел постоянно на связи с Ником и Майком.
    Мог бы рассказать, где продают такой, забористый боярышник.
    Выделив площадки под"орешник" и ядерное, тактическое оружие, этот человек?, отдал Беларусь России и русскому миру на расстерзание, а белорусов сделал заложниками и мишенями в чужих войнах.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць