Свет11

Аўстрыя лёгка замяніла расійскі газ энергіяй ветру

Аўстрыя ўжо 10 дзён не атрымлівае газ непасрэдна ад «Газпрама», але не адчувае праблем. Рэкордныя аб'ёмы электрычнасці ад ветравых электрастанцый і максімальная за дзесяцігоддзе гідрагенерацыя дазволяць камунальным службам Аўстрыі прапрацаваць распачаты ацяпляльны сезон з мінімальнымі патрэбамі ў газе, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Паспяховая адмова Аўстрыі ад газу можа стаць прыкладам для суседніх краін, якія могуць скараціць калектыўнае спажыванне газу, кампенсаваўшы страты электраэнергіі за кошт павелічэння яе імпарту ў агульнаеўрапейскіх сетках — у тым ліку з той жа Аўстрыі, сцвярджае Reuters.

Для «Газпрама», які і так ужо страціў рынкі Паўночнай Еўропы, гэта можа стаць дадатковым ударам. Хоць у гэтым годзе патрэбы Аўстрыі ў газе больш чым на 80% задавальняліся за кошт расійскага паліва, доля газу ў сукупнай электрагенерацыі апусцілася ніжэй за 6%, паводле даных энергетычнага аналітычнага цэнтра Ember.

Між тым, вецер даваў больш электрычнасці, чым газ, у 19 з 20 апошніх месяцаў. Гэта значыць, ужо ў мінулым ацяпляльным сезоне Аўстрыя ўпершыню вырабіла з дапамогай ветру больш электраэнергіі, чым з дапамогай газу.

Аналагічная сітуацыя назіраецца і ў гэтым сезоне, у тым ліку дзякуючы развіццю ветравой энергетыкі. У цэлым яна за 10 месяцаў гэтага года забяспечыла ў 2,5 разу больш электрагенерацыі, чым газ, а аб'ём вырабленай з ветру электрычнасці вырас на 18%.

Калі зімой 2024/2025 года хуткасць ветру будзе адпавядаць сезоннай тэндэнцыі (у краінах Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы гэтая хуткасць дасягае піку якраз у гэты час года), то ветрагенерацыя будзе перавышаць газавую на працягу ўсёй зімы, што прывядзе да зніжэння агульнага спажывання газу ў Аўстрыі ў такі важны для краіны момант, адзначае Reuters.

Акрамя таго, больш за 3000 гідраэлектрастанцый у Аўстрыі выпрацавалі за 10 месяцаў гэтага года на 17% больш электрычнасці, чым за аналагічны перыяд мінулага. Моцныя ападкі ў канцы 2023 — пачатку 2024 года напоўнілі рэзервуары да шматгадовых максімумаў. На долю гідрагенерацыі сёлета прыпала 68%, ветравой — 13%, яшчэ 10% дала сонечная.

Дзеянні Аўстрыі могуць стаць прыкладам для суседніх краін, якія таксама імкнуцца скараціць залежнасць ад імпарту газу. Акрамя таго, Чэхія, Венгрыя, Швейцарыя, Італія, Славенія і Славакія злучаныя з Аўстрыяй магутнымі электрасеткамі і могуць скараціць спажыванне газу за кошт імпарту яе электрычнасці.

Каментары1

  • Кэп
    27.11.2024
    А то так можно было?

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць