Культура

На кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве будзе насычаная беларуская праграма

З 28 лістапада па 1 снежня ў Варшаве адбудзецца Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці на кірмашы будзе беларускі стэнд (№ 75): беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы.

Afiša

Кірмаш будзе традыцыйна праходзіць у самым сэрцы старой Варшавы — Каралеўскім замку (plac Zamkowy, 4).

Час працы: 10:00—18:00.

Расклад творчых сустрэч і прэзентацый кніг (будзе дапаўняцца):

29.11 / 14:00 / Sala Forum

Прэзентацыя серыі «Польская класіка для беларускага чытача»: Чэслаў Мілаш, Збігнеў Гэрберт, Баляслаў Прус і Ян Бжэхва. Кнігі прадставяць аўтары перакладаў: Андрэй Хадановіч, Андрэй Скурко і Марына Казлоўская.

29.11 / 17:00 / Sala Forum

Прэзентацыя вершаў да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» аўтарства Андрэя Хадановіча з удзелам самога творцы. Вас чакае вечар, поўны фарбаў і незвычайных эмоцый, які надоўга застанецца ў памяці.

30.11 / 17:00 / Sala Forum

Прэзентацыя кніг вядомага гісторыка Уладзіміра Арлова: «Patria Aeterna» і «Сьвецяцца вокны ды нікога за імі». Беларуская лацінка: традыцыі і сучаснасць.

01.12 / 14:00 / Sala Kinowa

«Прыгоды дзеда Віці на Валадарцы» — вершы і малюнкі для дзяцей і дарослых, створаныя ў беларускай турме. Аўтар — Алег Груздзіловіч.

01.12 / 14:00 / Sala Forum

«Орша 1514: суперніцтва Ягелонаў з Масквой у першай палове XVI стагоддзя» — прафесар Міраслаў Нагельскі і доктар Аляксандр Груша.

Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго як вы зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе вас чакае беларускі стэнд № 75.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць