Грамадства1313

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Лукашэнка падчас размовы з жыхарамі аграгарадка Парахонск расказаў, як падчас яго палёту над Беларуссю былі заўважаныя беспілотнікі.

«Каб адмесці ўсякія інсінуацыі з нагоды майго верталёта, дронаў і іншага: гэта не мае праблемы, гэта праблемы Службы бяспекі. Хай яны глядзяць, дзе дроны лётаюць і куды верталёту прэзідэнта ляцець. Я сапраўды да гэтага так стаўлюся», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, калі раніцай, перад вылетам у Пінскі раён, яму сталі дакладваць аб сітуацыі і надвор'і, ён запатрабаваў абмяркоўваць гэтыя пытанні непасрэдна з пілотамі і разам з імі прымаць рашэнне. У выніку было вырашана адкласці вылет на гадзіну ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. 

«Гляджу, ляцелі яны вельмі нізка, незвычайна нізка. Напэўна, каб электроннымі сродкамі з Украіны было не відаць. Вядома, яны верталёт бачаць: ён жа вялікі, гэта не беспілотнік. Нармальна прыляцелі. Таму я тут асабліва не паруся, як у народзе кажуць, з гэтай нагоды.

І потым, ведаеце: збіць верталёт прэзідэнта — гэта вайна, якая ўкраінцам не патрэбна. Таму я ня думаю, што ва Украіне тыя, хто прымае рашэнні, заклапочаныя гэтай праблемай. Хоць, вядома, што тут казаць, гэта непрыемна», — цытуе яго БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусь залятаюць беспілотнікі і з Расіі.

«Некалькі выпадкаў такіх было і з боку Расеі, і з боку Украіны. Шмат мы збіваем. Мы не глядзім, гэта расійскія ці ўкраінскія», — цытуе яго БелТА.

Каментары13

  • Кенсв
    04.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Братья Качиньски
    04.10.2024
    И что? И ничего не будет, если его вертолет собьют вместе с ним.
  • Бывалы
    04.10.2024
    походу путин его так хорошо поставил в позу z

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску70

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску70

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць