Свет44

Дурава пакінулі пад вартаю, яго спадарожнікаў адпусцілі

Тэрмін утрымання Паўла Дурава пад вартай у Францыі працягнулі да серады, 28 жніўня, паведаміла AFP.

Французскія следчыя працягнулі ўтрыманне пад вартаю заснавальніка Telegram Паўла Дурава. Але адпусцілі пасля допыту яго целаахоўніка і, як гаворыцца ў прэсе, памочніцу. 

Павел Дураў быў затрыманы 24 жніўня французскімі спецслужбамі ў парыжскім аэрапорце Ле-Буржэ пры выхадзе з яго прыватнага джэта. 39-гадовага заснавальніка Telegram суправаджалі яго целаахоўнік і жанчына. Дураў прыбыў з Азербайджана. 

Дураў быў затрыманы па справе, у якой 12 пунктаў абвінавачвання.

Улады ААЭ накіравалі запыт ва ўрад Францыі для прадастаўлення яму консульскіх паслуг — ААЭ патрабуе ад Францыі даць свайму грамадзяніну Дураву ў тэрміновым парадку доступ да ўсіх неабходных консульскіх паслуг.

Пасля затрымання бізнэсмена пулярнасць Telegram узрасла ў шэрагу краін, уключаючы Францыю і ЗША, паведамляе партал TechCrunch.

 

Каментары4

  • Трианон
    27.08.2024
    Ну, як выкралі, ён жа сам у Парыж прыляцеў, на сваім уласным самалёце, ніхто яго не прымусіў і ніякімі плюшкамі не завабіў. А тут бац(!), у пракуратуры прэфектуры (ці як там у іх?) знайшліся законныя пытаньні. Незрастуха гэта, а не выкраданьне.
    А пракуратура там ганарыстая, фанабэрыстая, але незалежная й аўтарытэтная, яна піцу ў Елісейскі палац ня возіць, яна і экс-прэзыдэнту тэрмін налічыла, бо было за што... Добры прыклад для перайманьня... :)
  • Дзяўчына
    27.08.2024
    Я сама пысу намалявала і ў кароткай спадніцы цёмнай вуліцай
  • ●
    27.08.2024
    Паша абраў Міланскую тюрму , замест магілкі побач з Прыгожыным ) Сам , бо не дурань .

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў2

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

Аўтар «Балады аб дыктатару» цяпер адпачывае ў Парыжы22

«Была бязмежная розніца культур». У літоўскай сетцы заакрам расказалі, чаму ў іх не склалася праца ў Беларусі14

Выйшла новая Gemini 4 Argon. Яна будуе рэалістычныя 3D-сімуляцыі і пакадрава аналізуе відэа

Трамп расказаў, як і навошта карыстаецца касметыкай12

У Еўропе для абароны ад паводак і засух ствараюць усё больш гарадоў-губак

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!9

«Хацелася, каб камень быў беларускі». У Швейцарыі адкрылі абноўлены помнік Касцюшку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў2

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць