Грамадства1616

Прапаганда расчахліла Пратасевіча: той пракаментаваў арышт Дурава, якога таксама затрымалі ў аэрапорце

Прапагандыст RT Канстанцін Прыдыбайла звярнуўся да Рамана Пратасевіча пракаментаваць затрыманне Паўла Дурава ў Парыжы 24 жніўня. Галоўнае, што аб’ядноўвае Пратасевіча з Дуравым, — затрыманне ў аэрапорце.

«Затрыманне Дурава — безумоўная і бясспрэчная атака на свабоду слова і таямніцу асабістага жыцця», — заявіў Пратасевіч.

Ён абурыўся, што не разумее, «як гэтая сітуацыя наогул вяжацца з усімі тымі прынцыпамі дэмакратыі і свабод, якія ўжо шмат гадоў прапагандуюцца Еўропай і ЗША». 

«Арышт Дурава — гэта прамы выклік для ўсіх, хто сапраўды змагаецца за дэмакратыю, а не проста прыкрываецца лозунгам», — сказаў Пратасевіч. 

Былы рэдактар «Нехта», а цяпер зваршчык 4 разраду Раман Пратасевіч выказаў меркаванне, што арышт Дурава можа быць звязаны з Пуціным. 

«Я зусім не прыхільнік тэорый змовы, але ж вельмі верагодна, што ўся сітуацыя носіць і палітычны характар. Чаму? Ды вельмі проста! Нагадаю, што Дураў праз Парыж вяртаўся з афіцыйнага візіту ў Азербайджан, дзе роўна ў той жа час знаходзіўся і Пуцін. Нягледзячы на тое, што па афіцыйных даных сустрэчы прэзідэнта РФ і «рускага Цукерберга» не было, ніхто не ведае, як усё было на самай справе. І ці не дамовіўся расійскі лідар са стваральнікам Telegram пра што-небудзь?.. Тады такое раптоўнае затрыманне і ордар, выпісаны за пару хвілін да прызямлення самалёта, цалкам можа апынуцца лагічным», — дадаў Раман Пратасевіч. 

На жаль, Пратасевіч нічога не распавёў пра тое, што адчувае чалавек у такі момант раптоўнага затрымання пасля палёту.

Каментары16

  • Спадар
    25.08.2024
    Гэты ...( цэнзура)...яшчэ там нешта плявузгае.
  • Улад
    25.08.2024
    Пры чым тут нейкі Раман? Самалёт з Дуравым таксама пасадзілі па-зладзейску? Падманам? Не, ён сам прыляцеў у Парыж.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    25.08.2024
    Гэта сапраўдны рагатач)

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць