Свет2727

Пакуль Дураў сядзіць, да яго выказала прэтэнзіі венгерская анліфаншчыца Дыяна

Эратычная блогерка з Венгрыі Дыяна Бако, скарыстаўшыся з інфармацыйнай нагоды, заявіла, што расіянка Юлія Вавілава, з якой уладальнік Telegram Павел Дураў нешчасліва прыляцеў у ноч на 25 жніўня ў Францыю, гэтай вясной звяла мільярдэра ні ад каго іншага, як ад яе самой.

Як сцвярджае Дыяна Бако, на гэтым фота, зробленым у Дубаі, яна з Паўлам Дуравым

Венгерка расказала расійскаму тэлеграм-каналу Shot, што, маўляў, доўгі час сустракалася з Дуравым у Дубаі. Потым жа ў іх кампаніі з'явілася Вавілава, з якой нейкі час была прыязнасць і нават сяброўства. Але ў пачатку красавіка Дыяна нібыта даведалася, што цяжарная, пасля чаго Павел з ёй пасварыўся і кінуў, а месца сэксапільнай венгеркі заняла расіянка.

Дыяна Бако

Пры гэтым, па словах Бако, Дураў адабраў у яе раней аддадзены для яе патрэб «Майбах», на які пасадзіў Вавілаву. Ды і ўвогуле для той пачаліся бізнэс-джэты, дарагія падарункі і экскурсіі на верталётах. А Дыяна засталася з дзіцём, імя бацькі якога напрамую не называецца, але, маўляў, «усё і так зразумела». 

Дыяна Бако

Каментары27

  • Галя з Камароу́кі
    26.08.2024
    Дыяна, а каб Пашка быу́ якім сантэхнікам, ты б так сама дамагалася б яго?😂
    Пысы. Пайду пагляджу, ці не сядзіць мой Вася у́ анліфансе - ен хоць і не Дурау́, але ж яшчэ ого-го.
  • Acab
    26.08.2024
    Ажно ўпэўненай перамозе новапрызначанае лідаркі амэрыканскіх трацкістаў спадарыні Камілі над спадаром Рудым Трампам ня стала месца на бастыёне, тлумачэньне антысавецкае існасьці спадара Дурава ізьела сілы
  • Мазырскі міл'янер
    26.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць