Свет11

У Афрыцы можа выбухнуць яшчэ адна вялікая вайна. І вагнераўцы круцяцца побач

Расійскія наёмнікі атабарыліся настала ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, а цяпер і Бурундзі ўзяло курс на Расію. У той жа час Дэмакратычная Рэспубліка Конга застаецца саюзнікам ЗША і Еўрасаюза. Ваяўнічая ж Руанда мае свае прыватныя інтарэсы.

Демократическая Республика Конго Дэмакратычная рэспубліка Конга Democratic Republic of the Congo
Новая вайна можа распачацца паміж Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Руандай. Скрыншот з Google Maps

Як піша Bloomberg, у той час як сусветныя лідары спрабуюць прадухіліць поўнамаштабную вайну паміж Ізраілем і «Хезбалой», ёсць яшчэ адзін ачаг канфлікту, які можа выбухнуць вайною. У канфлікт уцягнутыя Дэмакратычная Рэспубліка Конга (ДРК) і Руанда. Вайна паміж імі бушавала ў 1998—2003 годах (у ёй ваявала і Уганда).

Уганда і Руанда падтрымліваюць магутную групоўку паўстанцаў М23 на ўсходзе ДРК. Прычына — імкненне кантраляваць багатыя сыравінныя рэсурсы там. На краіну прыпадае 70% сусветных паставак кобальту. Яе нетры багатыя волавам, вальфрамам, літыем і золатам. ДРК — краіна, заселеная рознымі плямёнамі і народамі. І сітуацыя на ўсходзе краіны, якая існуе цяпер, склалася ў перыяд грамадзянскай вайны 1990-х, пасля падзення дыктатуры Мабуту.

Па звестках Міжнароднага энергетычнага агенцтва, у перыяд з 2022 па 2050 гады попыт на нікель падвоіцца, кобальт — патроіцца, а на літый — вырасце ў 10 разоў. Кітай, ЗША і іншыя сусветныя дзяржавы імкнуцца замацавацца ў рэгіёне.

Па ацэнках экспертаў, у рэгіёне дзейнічае каля 120 узброеных груповак, сярод якіх і фарміраванні ПВК «Вагнер», якія нанятыя рознымі бакамі.

Конга нарошчвае запасы зброі. Выдаткі краіны на бранятэхніку, беспілотнікі і іншыя ўзбраенні за 2023 год паказалі самы высокі рост у свеце.

Спробы ўлагодзіць канфлікт паміж ДРК і Руандай робяць ЗША, Кітай, Швейцарыя і Арабскія Эміраты, якія маюць свае эканамічныя інтарэсы. У вырашэнні канфлікту мірным шляхам прымаюць удзел лідары такіх краін, як Ангола, ПАР, Нігерыя і Кенія. Але пасля «эпідэміі» пераваротаў парушаны аўтарытэт Афрыканскага саюза — кантынентальнага лідара, — і гэта ўскладняе шлях да міру.

Пакуль спробы заключыць мірнае пагадненне праваліліся. Паміж канфліктуючыми бакамі дзейнічае гуманітарнае перамір'е. Пры гэтым узброеныя сутыкненні працягваюцца.

У выпадку вайны ў яе могуць быць уцягнутыя не толькі ДРК і Руанда, але і Уганда з Бурундзі, а таксама суседнія Ангола, Рэспубліка Конга, Танзанія, Кенія, Замбія. 

Каментары1

  • Индеец
    02.08.2024
    Ишчо адна дыктатура пала. И задыхали людзи вольна. Гыы

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць