Грамадства4141

Лукашэнка адрэагаваў на параду Радзінай наносіць удары па НПЗ у Беларусі

На сустрэчы з Пуціным Аляксандр Лукашэнка расказаў, якое даручэнне даў вайскоўцам пасля інтэрв'ю галоўнай рэдактаркі «Хартыі» Наталлі Радзінай.

Скрын відэа канала «Пул першага»

«У нас паўкраіны знаходзіцца ў радыусе 100 кіламетраў ад Кіева. У тым ліку і Мазырскі НПЗ, які, на шчасце, сёння працуе без перабояў, мадэрнізаваны, і вы запраўляецеся палівам з Мазырскага НПЗ, — казаў ён Пуціну. —

Вашы і нашы збеглыя (гэта мне пазаўчора інфармацыю перадалі) увесь час палякам і іншым пакрыкваюць: «Давайце па Мазыры ўдарым, па НПЗ, яны ж агрэсару пастаўляюць паліва для ваенных патрэб у тым ліку. Значыць, законная мэта.

Я тады сваіх вайскоўцаў паклікаў, кажу: «Пастаўце на пазіцыі ўсё, што ў нас ёсць (не буду пералічваць), і тады адкажам так, што мала не падасца». 

Нагадаем, у нядаўнім эфіры ўкраінскага Radio NV вядучы спытаў Наталлю Радзіну пра законныя ваенныя цэлі на тэрыторыі Беларусі і пры якіх умовах па іх маглі б ударыць. Радзіна адказала, што гэта рашаць украінскаму боку.

«Я лічу, што ў цяперашняй сітуацыі не трэба чакаць, пакуль ружжо, якое вісіць на сцяне, выстраліць, а трэба дзейнічаць усё-такі прэвентыўна. Трэба разумець, што Лукашэнка небяспечны, давяраць яму нельга, ніякія дамоўленасці з ім не спрацуюць і неабходна дзейнічаць прэвентыўна. То-бок пачынаючы з таго, што разумець, што наносіць удары па вайсковых аб’ектах, па расійскіх вайсковых аб’ектах, па тых жа НПЗ, працуючых сёння на расійскі ВПК — гэта сапраўды законна і Украіна мае на гэта права».

@nashanivanews Катастрофа Лукашэнкі. Беларусаў стала на паўтара мільёна менш #беларусь #белорусы #лукашенко #александрлукашенко #беларусьновости #минсксейчас #беларускаямова #беларускітыкток ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Каментары41

  • Здраднik
    12.04.2024
    ), попробуй.
  • Нарэшце
    12.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Нарэшце
    12.04.2024
    Беспілотнікі на малой вышыні ты не ідэнтыфыікуешь адкуль яны, паглядзі на такія ўдары па Расіі.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць