Свет55

З’явіліся доказы таго, што на выбарах у Расіі перапісваліся пратаколы — як галасы Даванкова перакідвалі Пуціну

Ключавое адрозненне ў правядзенні выбараў у Беларусі і Расіі ў тым, што ў Расіі вынікі галасавання па кожным участку выстаўляюцца ў інтэрнэт у аўтаматызаванай сістэме «Выбары». У беларусаў жа такой магчымасці няма, Цэнтрвыбаркам адмаўляецца даваць такую інфармацыю.

AP Photo/Alexander Zemlianichenko

Таму пасля выбараў расійскія актывісты сталі параўноўваць лічбы ў пратаколах, якія вывешваліся на ўчастках, з тым, што было загружана ў сістэму «Выбары».

Напрыклад, вось што было ў Ніжагародскай вобласці Расіі, піша «Астра».

На ўчастку №2545 Пуціну прысвоілі амаль 500 галасоў за кошт пагашаных бюлетэняў. Паводле першаснага пратакола ў Пуціна было 498 галасоў, а на сайце ЦВК аказалася 1078.

На ўчастку №2544 у кандыдата Даванкова было 68, а стала ўсяго 8. Пры гэтым вызваленыя 60 галасоў пайшлі Пуціну. У яго было было 906, а стала 966.

На ўчастку №2553 у Даванкова было 74, а стала 0. А вось у Пуціна было 576, а стала 650.

Падобныя сітуацыя фіксаваліся і ў іншых рэгіёнах.

У Санкт-Пецярбургу на ўчастку №22 Даванкову налічылі 156 галасоў. А на сайце ЦВК у яго аказалася толькі 56, астатнія 100 галасоў перакінулі Пуціну.

На ўчастку №35 у Даванкова засталося толькі 18 галасоў замест 118. Астатнія прыпісалі Слуцкаму.

Расійскія актывісты спампавалі з сайта іх ЦВК звесткі пра галасаванне на 98% участкаў. Папярэдні аналіз паказвае, што колькасць анамальных галасоў за Пуціна складае 22 мільёны. Гэта бюлетэні, якія не ўкладваюцца ў матэматычную мадэль рэалістычнага размеркавання галасоў.

Чытайце таксама:

Што азначаюць 87% Пуціна для расійскай апазіцыі, свету і перспектыў Беларусі

ЦВК Расіі заявіў пра рэкордную яўку

Пуціна віншуюць з перамогай на выбарах кіраўнікі «сяброўскіх краін»

ЦВК: Пуцін перамагае на выбарах з рэкорднымі 87,33%. А ў Чачні ў яго наогул 99%

Каментары5

  • .
    19.03.2024
    Рэдакцыя, "Цэнтрвыбаркам адмаўляецца называць прадастаўляць такую інфармацыю."
    Пра 22 млн. і метад Кіслінга-Шпількіна можна і трохі падрабязней. Хоць і не наша гісторыя, але грамадзянам карысна разумець, як фальсіфікуюць выбары і як матэматычна гэта выяўляюць.

  • Язэп
    19.03.2024
    ., які сэнс пасля 2020 вывучаць метад Кіслінга-Шпількіна, калі махлярскі ЦВК, прызначаемый і кантралюемый узурпатарам, нахабна падмане вас у любым выпадку, а карнікі дзяля новых зорачак на пагонах будуць імкнуцца безрызыкоўна збіваць і катаваць бяззбройных? А менавіта як гэта будзе зроблена - больш "'элегантна" алььбо больш нахабна - наўпрост у вочы - справа другасная. лукашэнка ушчэнт прайграў нават ціханоўскай, а ня толькі фаварыту Бабарыкі, а пуцін - прайграў нават нікому да 2024 невядомай за межамі Ржэва Дунцовай, ды яшчэ забіў Навальнага. Дзяля змагання супраць мафіёзнай банды, якая ператварыла ўсе дзяржаўныя інстытуты ў свае філііі, застаецца толькі адзіны эфектыўны шлях, і гэта ніяк не метад Кіслінга-Шпількіна.
  • Рамзан
    19.03.2024
    Не пішыце ерунды,я колькі хацеў, столькі і напісаў

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць12

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць12

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць