Эла Памфілава сказала, што «ў гісторыі новай Расіі» такой высокай яўкі яшчэ не было.

Чарга ў Мінску
ЦВК Расіі заявіў аб рэкорднай яўцы на выбарах прэзідэнта — 77,44%.
Па словах кіраўніка ведамства Элы Памфілавай, на ўчасткі прыйшлі больш за 87 млн расіян. Яна сказала, што «ў гісторыі новай Расіі» такой высокай яўкі яшчэ не было.
Яўка на папярэдніх выбарах прэзідэнта ў 2018 годзе склала 67,54%.
У гэтым годзе выбары праходзілі тры дні, у тым ліку на акупаваных тэрыторыях Украіны. Пры гэтым у 29 рэгіёнах выкарыстоўвалася электроннае галасаванне (ДЭГ).
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары