Свет22

Памёр расійскі фатограф Дзмітрый Маркаў, аўтар знакамітага фота з амапаўцам

Пра смерць фатографа паведаміла выданне «Псковская губерния» са спасылкай на яго сваякоў. Дзмітрыю Маркаву быў 41 год.

Дзмітрый Маркаў вядомы здымкамі з серыі «Правінцыйная Расія». Сам ён жыў у Пскоўскай вобласці, куды пераехаў у 2005 годзе з Падмаскоўя. З 2007 па 2012 год працаваў у пскоўскай грамадскай арганізацыі «Парастак» з дзецьмі-сіротамі з карэкцыйных дзіцячых дамоў.

У 2012 годзе Дзмітрый Маркаў пачаў выкладаць свае здымкі ў інстаграме і пасля гэтага здабыў папулярнасць.

Адзін з найбольш вядомых ягоных здымкаў — фота з амапаўцам пад партрэтам Пуціна. Ён быў зроблены ў лютым 2021 года ў аддзеле ўнутраных спраў. Маркава тады затрымалі каля маскоўскага суда, калі ўмоўны тэрмін Аляксея Навальнага па справе «Іў Рашэ» замянілі на рэальны. Пасля гэта фота прадалі на аўкцыёне за два мільёны рублёў.

Так супала, што Дзмітрый Маркаў і Аляксей Навальны памерлі маладымі ў адзін дзень.

Каментары2

  • Паспрабаваў бы ён
    16.02.2024
    у беларускім судзе пафатаграфаваць. Памёр бы значна раней.
  • Экзіст
    16.02.2024
    Наступны тэй, што фоткаў Бягушчага амапаўца за пратэстоўцам!

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў9

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Каранік заклікаў ездзіць на метро і паказаў прыклад13

Асудзілі па крыміналцы мінчаніна, які ў трэдсах усумніўся ў існаванні гітлераўскага плана «Ост»29

Уладальнік аршанскай кавярні трапіў у страшную аварыю з ласём — тыдзень ляжаў у рэанімацыі і нічога не памятаў пра тое2

Лукашэнка сказаў, які раён ён зробіць узорным10

Лукашэнка папросіць «нябесную канцылярыю» пра сухое надвор'е на час жніва11

Беларуску вызвалілі з цэнтра анлайн-махлярства ў М’янме3

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец30

Двое мінчукоў «кінулі» замежніка на 130 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў пра спыненне перамір’я паміж ЗША і Іранам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў9

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць