Грамадства7171

У калоніі раптоўна памёр Аляксей Навальны

Пра смерць галоўнага расійскага апазіцыянера паведаміла Упраўленне па выкананні пакаранняў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Навальнаму было 47 гадоў.

Аляксей Навальны 11 студзеня 2024 года. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

«Асуджаны Навальны А.А. пасля прагулкі адчуў сябе дрэнна, практычна адразу страціўшы прытомнасць. Неадкладна прыбылі медыцынскія работнікі ўстановы, была выклікана брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Праведзены ўсе неабходныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, якія станоўчых вынікаў не далі. Урачы хуткай медыцынскай дапамогі канстатавалі смерць асуджанага», — гаворыцца ў паведамленні Упраўлення па выкананні пакаранняў па Ямала-Ненецкай акрузе.

Па звестках Russia Today, у Навальнага адарваўся тромб.

Аляксей Навальны быў галоўным апазіцыянерам Расіі. Яго Фонд барацьбы з карупцыяй выпускаў расследаванні пра карупцыю ў бліжэйшым атачэнні Пуціна, расказваў пра рэзідэнцыі і яхты самога Пуціна, багацце яго сям’і.

У жніўні 2020 года палітыка атруцілі «Навічком». Ён упаў у кому. Спачатку Навальны трапіў у омскую бальніцу, пасля яго перавезлі ў Берлін у клініку «Шарытэ». Навальны змог аднавіцца. Пасля яго каманда выпусціла расследаванне пра тое, як спецслужбы Расіі спрабавалі яго атруціць.

17 студзеня 2021 года палітык вярнуўся у Маскву, разумеючы, што можа быць пасаджаны. Яго адразу арыштавалі.

У лютым 2021 года умоўны тэрмін Навальнага па справе «Іў Рашэ» замянілі на рэальны — і адправілі Аляксея ў калонію на 2 гады і 8 месяцаў.

Але ў сакавіку 2022-га яму прысудзілі 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму па абвінавачваннях у махлярстве ў асабліва буйным памеры і непавазе да суда.

Чарговы суд па Навальным быў у 2023-м — яму далі 19 год у калоніі асобага рэжыму па абвінавачваннях у стварэнні экстрэмісцкай супольнасці, фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці, закліках да экстрэмізму ў інтэрнэце.

Спачатку палітык знаходзіўся ў ПК-6 ва Уладзімірскай вобласці Расіі. У сярэдзіне снежня 2023 года Навальнага этапавалі ў калонію «Палярны воўк» у пасёлку Харп у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. 27 разоў палітыка адпраўлялі ў ШІЗА.

У палітыка засталася жонка Юлія Навальная і двое дзяцей. Сям'я цяпер за мяжой.

Каментары71

  • Anatol Starkou
    16.02.2024
    Шкада. 
    Шкада, што ні адной Канцэпцыі Вольнай Расіі не паспеў напісаць і выдаць.
  • Mafkees
    16.02.2024
    Вместе с Навальным умерла и ихняя "прекрасная роzzия будущего" Хавайте ублюдочную роzzию настоящего,имперские вы имбицилы.
  • Беня
    16.02.2024
    Отмучался. R. I. P.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць