Грамадства1515

Якое пасланне Навальны пакідаў на выпадак сваёй смерці

У фільме «Навальны» Дэніэла Рора, які выйшаў у 2022 годзе, палітыка прасілі адказаць, што рабіць, калі яго заб'юць.

Кадр з фільма «Навальны»

«Маё пасланне на выпадак, калі мяне заб’юць, вельмі простае: не здавайцеся. Нельга здавацца. Калі гэта здарылася, гэта азначае, што мы незвычайна моцныя ў гэты момант, раз яны вырашылі мяне забіць. Трэба выкарыстоўваць гэту сілу.

Не здавацца, помніць, што мы велізарная сіла, якая знаходзіцца пад гнётам гэтых чувакоў дрэнных толькі таму, што мы не можам усвядоміць, наколькі насамрэч мы моцныя.

Усё, што трэба для трыумфу зла — гэта бяздзеянне добрых людзей. Таму бяздзейнічаць не трэба», — казаў тады Навальны.

Пра смерць палітыка расійскія ўлады паведамілі 16 лютага. Навальны ў гэты час знаходзіўся ў калоніі за Палярным кругам (калонія «Палярны воўк» у пасёлку Харп у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе). Па афіцыйнай версіі, Навальны пасля прагулкі адчуў сябе дрэнна і страціў прытомнасць.

У калоніі раптоўна памёр Аляксей Навальны

Доктар, які працаваў з Навальным пасля атручвання, не верыць у версію пра тромб

Медыкі больш за паўгадзіны спрабавалі рэанімаваць Навальнага

«Пуцін трымаўся, калі яму расказалі пра смерць Навальнага» — «Коммерсант»

«Гэта ўсё заходнія спецслужбы». Як лукашысты адрэагавалі на смерць Навальнага

Каментары15

  • Влад
    16.02.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Башка
    16.02.2024
    І хто яе отвернёт ?
    Не смяшыце мае бублікі.
    Пуцін рагоча ў бункеры.
  • Хопіць Хайпажорыць
    16.02.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА8

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць