Аўто44

У Еўрасаюзе могуць адмяніць забарону на продаж дызельных і бензінавых аўто з 2035 года

Яшчэ летась у Еўрапарламенце пастанавілі забараніць з 2035 года выпускаць аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання. Прайшоў год, і ў сеціве з'явілася інфармацыя, што найбуйнейшая кансерватыўная палітычная сіла Еўропы, Еўрапейская народная партыя (ЕРР), хоча адмовіцца ад гэтых планаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images

Дызельным і бензінавым аўто ўключаць зялёнае святло?

Пра жаданне адмовіцца ад раней прынятых мер стала вядома пасля таго, як выданне Politico атрымала доступ да праекта партыйнага маніфеста. Паводле апытання выдання, ЕРР настроеная на перамогу на еўрапейскіх выбарах, якія адбудуцца ў чэрвені бягучага года. 

Гаворка ідзе пра тое, што партыя адхіляе палітыку забароны на рухавікі ўнутранага згарання. У выніку перамогі на выбарах пераглядзець гэты закон абяцаюць як мага хутчэй. 

Варта адзначыць, што пытанне пра забарону вытворчасці аўто з рухавікамі ўнутранага згарання выклікала шмат спрэчак. Але тым не менш, у рамках праграмы «зялёных», мэта якіх — скарачэнне выкідаў парніковых газаў у ЕС на 55 працэнтаў да 2030 года, закон, які забараняе вытворчасць аўто з традыцыйнымі рухавікамі з 2035 года, быў прыняты.

Чаму некаторыя крытычна ставяцца да татальнага пераходу на электрацягу?

Праціўнікі адмовы ад аўто, якія працуюць на традыцыйных відах паліва, сярод галоўных аргументаў адзначаюць складанасці з развіццём інфраструктуры патрэбнай для падзарадкі аўто. Таксама ў іх ёсць засцярогі, што забарона будзе спрыяць таму, што аўтапарк еўрапейцаў будзе старэць і ЕС можа атрымаць «эфект Гаваны», калі па вуліцах будзе ездзіць усё больш старых аўто.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images

Кіраўнік Toyota — праціўнік татальнай электрыфікацыі аўто

Раней супраць пераходу на электрамабілі шляхам забароны транспарту на традыцыйных відах паліва выказваўся кіраўнік канцэрна Toyota Акіё Таёда. Яшчэ напрыканцы 2020 года ён звярнуў увагу, што прыхільнікі электрамабіляў не ўлічваюць выкіды, якія ўтвараюцца ў выніку генерацыі электраэнергіі, а таксама выдаткі, звязаныя з пераходам на электрамабілі.

Скептыцызм у адносінах да электракараў Акіё Таёда захаваў і цяпер. Днямі падчас лекцыі старшыня праўлення Toyota заявіў, што доля электрамабіляў на рынку дасягне максімум 30%, а астатнюю частку зоймуць гібрыды, аўтамабілі на вадародных паліўных элементах і аўтамабілі, якія працуюць на паліве.

Акіё Таёда заявіў падчас лекцыі пра вытворчую сістэму Toyota, што электрамабілі не варта распрацоўваць на шкоду іншым тэхналогіям, такім як гібрыдныя аўтамабілі і аўтамабілі на вадародным паліве, на якіх засяродзілася яго кампанія. 

Чытайце таксама:

Кіраўніца перадвыбарнага штаба Ціханоўскай набыла «Тэслу». У твітары пакупку ацанілі не ўсе

Наколькі зручна карыстацца электракарамі ў Беларусі? Спыталі ў аўтааматараў

Каментары4

  • Навукоўца
    27.01.2024
    *, калісці няшмат хто чакаў, што светадыёдныя лямпачкі пачнуць дамінаваць. 11 год да забароны - вельмі вялікі тэрмін пры сучаснай хуткасці прагрэса. За гэты час могуць з'явіцца ня толькі больш ёмістыя батарэі для транспарту, але і больш танныя, калі напрыклад атрымаецца перайсці з ліція на істотна таннейшы натрый. Ну і патэнцыял суперкандэнсатараў таксама далека не выкарыстаны.
  • ЖэўжыГ
    28.01.2024
    Нарэшце пачынаюць разумець, што не варта забараняць аўто з ДВС
  • Максим Дизайнер
    28.01.2024
    Зачем эта новость?В нашей деревне Минск в 2035-м будет не один коптящий токсичный корч на 2 рыла, а 5.

Цяпер чытаюць

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя6

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Усе навіны →
Усе навіны

Пальмавы алей і глазура замест шакаладу. Як расійскія цукеркі выціскаюць беларускія з паліц крам4

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

Італьянская гарналыжніца стала алімпійскай чэмпіёнкай, менш чым за год аднавіўшыся пасля цяжкага пералому

Ганна Каралёва фінішавала 45‑й на дыстанцыі 10 кіламетраў2

«У сям'і размаўляем кожны на роднай мове». Заснавальніца беларускай ініцыятывы «Годна» выйшла за ўкраінскага ютубера17

Як гомельская майстрыха стала зоркай Threads за адны суткі1

Мінчане купілі дарагую кватэру ў модным раёне, а цяпер шкадуюць. Усё з-за суседзяў зверху13

2420 расійскіх вайскоўцаў даслалі свае каардынаты для актывацыі «старлінкаў». Аказалася, што даслалі ўкраінскім хакерам7

Мінабароны РФ упершыню прызнала ўдары па Расіі новымі ўкраінскімі ракетамі «Фламінга»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя6

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць