Усяго патроху55

Хто з міністэрстваў і ведамстваў вядзе сацсеткі па-беларуску?

Паглядзелі, ці выкарыстоўваюць ведамствы беларускую мову ў акаўнтах. 

Карцінка з інстаграма Пагранкамітэта

Што ў Мінкультуры, Мінадукацыі і МЗС?

Міністэрства культуры актыўна вядзе тэлеграм. Большасць допісаў у канале — рускамоўныя, але час ад часу з'яўляюцца пасты на беларускай мове. Часцей за ўсё гэта рэпосты з каналаў «Культура і Мастацтва» і канала «Культура» Беларускага радыё. Часам праскокваюць і ўласныя допісы на беларускай мове.

Мінадукацыі не напружвае сябе выкарыстаннем беларускай мовы ў сацыяльных сетках.

У профілі Міністэрства замежных спраў беларуская мова з'яўляецца па святах. Напрыклад, 31 снежня 2023 года ў віншаванні з Новым годам.

Некалькі допісаў па-беларуску выходзілі 3 ліпеня на Дзень незалежнасці.

А ў сілавых ведамстваў?

Мяркуючы па сацыяльных сетках, якія вядуцца ад імя МУС, за дзяржаўную мову яны прызнаюць толькі рускую. Цалкам рускамоўнымі з'яўляюцца іх профіль у інстаграм, старонка ва «Укантакце» і афіцыйны тэлеграм-канал.

Тое самае ў Генеральнай пракуратуры. Ведамства, якое займаецца тэмай генацыду беларускага народа, вядзе ўсе сацсеткі па-руску.

Акаўнты Мінабароны і Следчага камітэта не адрозніваюцца — усе яны па-руску. 

Знайсці беларускамоўныя допісы ў афіцыйных акаўнтах Мытнага камітэта і МНС таксама задача не з лёгкіх.

На фоне іншых сілавых ведамстваў вылучаецца Дзяржаўны пагранічны камітэт. Беларуская мова ў інстаграм-акаўнце пагранічнікаў асноўная.

Праўда, на інстаграме беларускасць заканчваецца. Усе астатнія сацыяльныя сеткі вядуцца на рускай мове.

Спорт, здароўе, эканоміка — ці ёсць беларуская мова там?

Тэлеграм-канал Міністэрства спорту і турызму вядзецца на рускай мове. Можна адшукаць толькі некалькі допісаў, напісаных па-беларуску. Праўда, з'яўляюцца яны ў выпадках перадруку з беларускамоўных выданняў або рэпостаў.

Падобная сітуацыя і ў афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя. Беларуская мова ў ім з'яўляецца толькі ў выпадку перадрукаў матэрыялаў, дзе беларуская — мова арыгіналу. У астатнім усё вядзецца па-руску.

Не адшукаць допісаў на беларускай мове і ў тг-каналах Мініэканомікі і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і ганлю.

Чытайце таксама:

Якія водгукі пакідаюць карыстальнікі ноўтбукаў ад «Гарызонта»

У Расіі зноў загаварылі пра адзіную валюту з Беларуссю. Ёсць імавернасць, што пяройдуць на яе?

 

Каментары5

  • Віленчук
    07.02.2024
    Які сэнс рэклмаваць такія органы? Вельмі напружае такое прасоўвае нелегетымных структур. Паміж мінкультуры РБ і ЛДНР няма розніцы. 
  • даведка
    07.02.2024
    Министерства и ведомства обеспечены бесплатными экземплярами правовой системы «Эталон», имеющей встроенный перевод текста с русского на белорусский язык. Вводишь русский текст, получаешь белорусский вариант.
  • Так
    07.02.2024
    Многія новыя "апазіцыйныя" праекты і групы таксама пішуць пераважна ці выключна на расейскай, а калі на старонках ёсць беларуская дык не як падстава, а дадатак.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць