Усяго патроху11

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не стала блага

Які ж Новы год і навагодні стол без мандарынак? Іх аранжавы колер сімвалізуе свята. Але, як кажуць, ёсць нюансы.

Фота: «Наша Ніва»

Мандарыны ўтрымліваюць нямала глюкозы, якая стымулюе выпрацоўку інсуліну. Калі чалавек з'ядае занадта шмат садавіны за адзін прыём, то выпрацаваны інсулін парушае расшчапленне тлушчу, з-за чаго чалавек набірае вагу. Калі ж есці гэтыя плады ва ўмеранай колькасці, яны прыносяць толькі карысць.

Дзённая норма — 5-6 штук мандарынак сярэдняга памеру.

Разам з тым дактары кажуць, што кіслыя плады не рэкамендаваны людзям з захворваннямі стрававальнай сістэмы: гастрытам, калітам, язвавай хваробай, таксама пры праблемах з падстраўнікавай залозай і жоўцевым пухірам. 

І, як і любы іншы цытрус, мандарыны здольныя выклікаць алергію. Таму дзецям да трох гадоў іх лепш даваць не занадта шмат, а дзецям да года не даваць зусім.

Як правільна захоўваць мандарыны

Звычайна мы бяром столькі мандарынаў, колькі зможам з'есці за пару вечароў. Але калі за святы ў вас з'явіцца мандарынавая залежнасць і вы пачняце закупляць цытрусавыя ў прамысловых маштабах, важна памятаць аб простых правілах захоўвання. Аказваецца, проста дастаць іх з пакета і прыбраць у скрынку недастаткова.

Трэба нацерці скурку алеем і змясціць садавіну ў спецыяльны адсек халадзільніка і трымаць пры тэмпературы +6 градусаў.

Вельмі важны ўзровень вільготнасці, нельга даць ім засохнуць. Абавязкова зніміце з мандарынаў поліэтыленавы пакет і змясціце іх у сетку. Калі на галінках ёсць лісточкі, ня абрывайце іх, так садавіна даўжэй захоўваюцца.

Таксама важна не забываць, што перад транспарціроўкай усе цытрусавыя праходзяць абавязковую апрацоўку сярністымі злучэннямі. Таму перад ядой садавіну з крамы варта мыць цёплай вадой з мылам.

Каментары1

  • ЯНКА
    29.12.2023
    «Вельмі важны ўзровень вільготнасьці»? А ў лядоўнях «ноў фрост» уся вільготнасьць выдзьмуваецца вахлятарамі. 😀

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі61

У расійскай Пензе прайшлі масавыя аблавы на мужчын, якія не сталі на вайсковы ўлік11

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць