Свет1111

Папа Францішак прызнаў недарэчнасць згадкі пра расійскіх імператараў у сваёй прамове

Папа Францішак патлумачыў, што меў на ўвазе, калі казаў пра «вялікую Расію» перад расійскай моладдзю 25 жніўня. Пра Пятра I і Кацярыну II ён, маўляў, успомніў са школьнага курса гісторыі, і, мабыць, гэта згадка «не была ўдалай». Пра гэта Папа сказаў падчас размовы з журналістамі на борце самалёта, калі вяртаўся з Манголіі, паведамляе Vatican News.

Папа Францішак у Манголіі. Фота: Vatican Media via Vatican Pool / Getty Images

Францішак растлумачыў, што заахвочваў тады рускую моладзь берагчы спадчыну сваёй радзімы, «таму што руская спадчына вельмі добрая і вельмі прыгожая». А каб растлумачыць, пра якую спадчыну ідзе гаворка, пантыфік і звярнуўся да ідэі «вялікай Расіі». Але, маўляў, «я не меў на ўвазе імперыялізм, калі гэта сказаў. Я казаў пра культуру».

«Да прыкладу, у галіне літаратуры, у галіне музыкі, аж да Дастаеўскага, які сёння гаворыць нам пра сталы гуманізм. Каб яны ўзялі на сябе гэты гуманізм, які развіўся ў мастацтве і літаратуры. Гэта другі аспект таго, што я казаў пра спадчыну…

Трэці, відаць, не быў удалы. Гаворачы пра вялікую Расію, магчыма, не столькі ў геаграфічным сэнсе, колькі ў культурным, мне ўспомнілася тое, чаму нас вучылі ў школе: Пётр I, Кацярына II. І тут выплыў гэты трэці элемент, мабыць, не зусім правільны. Не ведаю. Хай гісторыкі скажуць. Але гэта прыйшло мне да галавы, таму што я вывучаў так у школе».

У той жа час Францішак перакананы, што «руская культура мае прыгажосць, мае вялікую глыбіню, і не варта яе сціраць з-за палітычных праблем».

Нагадаем, што, выступаючы перад удзельнікамі Х Усерасійскага дня каталіцкай моладзі ў Санкт-Пецярбургу 25 жніўня, Папа Францішак сказаў сярод іншага наступнае: 

«Ніколі не забывайце пра спадчыну. Вы — нашчадкі вялікай Расіі: вялікай Расіі святых, кіраўнікоў, вялікай Расіі Пятра І, Кацярыны II, той імперыі — вялікай, адукаванай, вялікай культуры і вялікай чалавечнасці. Ніколі не адмаўляйцеся ад гэтай спадчыны. Вы — нашчадкі вялікай Матухны Расіі, крочце наперад з гэтым. І дзякуй вам, дзякуй за ваш спосаб быць, за ваш спосаб быць рускімі».

Гэтыя словы выклікалі вялікі розгалас і скандал, на іх сярод іншага афіцыйна адрэагавала МЗС Украіны.

Каментары11

  • Jacek
    05.09.2023
    Опять Пригожин выкручивается как уж.
  • Блр
    05.09.2023
    Да ў прынцыпе ўсё што заўгодна можна казаць калі няма адказнасці аніякай.
  • Beniedikt
    05.09.2023
    Voś pračytaŭ jahonyja blytanyja apraŭdańni i nu nijak nie mahu nazvać jaho razumnym.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць