Дырэктар прэс-службы Ватыкана Матэа Бруні адказаў на пытанні журналістаў, якія тычацца заключнага прывітання Папы Францішка, звернутага да маладых расійскіх католікаў, што бралі ўдзел у Х Усерасійскай сустрэчы каталіцкай моладзі, паведамляе Радыё Ватыкана.

Падчас тэлемосту 25 жніўня Святы Айцец прачытаў прамову, адказаў на некалькі пытанняў і завяршыў сустрэчу кароткім прывітаннем.
«У словах прывітання, спантанна звернутых да некаторых маладых расійскіх каталікоў некалькі дзён таму, як відавочна вынікае з кантэксту, у якім яны былі прамоўленыя, Папа хацеў падбадзёрыць маладых людзей, каб яны захоўвалі і прасоўвалі тое, што ёсць пазітыўнага ў вялікай расійскай культурна-духоўнай спадчыне, і, безумоўна, ён не меў намеру ўсхваляць імперыялісцкую логіку і кіраўнікоў, якіх згадаў, каб паказаць на некаторыя адпаведныя гістарычныя перыяды», — растлумачыў кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэа Бруні.
Нагадаем, што Папа Францішак, звяртаючыся да ўдзельнікаў Х Усерасійскага дня каталіцкай моладзі ў Санкт-Пецярбургу, заявіў наступнае: «Ніколі не забывайце пра спадчыну. Вы — нашчадкі вялікай Расіі: вялікай Расіі святых, кіраўнікоў, вялікай Расіі Пятра I, Кацярыны II, той імперыі — вялікай, адукаванай, вялікай культуры і вялікай чалавечнасці. Ніколі не адмаўляйцеся ад гэтай спадчыны. Вы — нашчадкі вялікай Матухны Расіі, крочце наперад з гэтым. І дзякуй вам — дзякуй за ваш спосаб быць, за ваш спосаб быць рускімі».
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары