Вайна33

У Беларусь прыбыла пятая калона вагнераўцаў

У Беларусь прыбыла другая за дзень і пятая агулам калона з наймітамі ПВК «Вагнер», як паведаміў «Беларускі Гаюн». У ёй ад 90 да 100 адзінак тэхнікі, яна буйнейшая, чым тая, пра якую паведамлялі сёння раніцай.

Калона рухаецца па маршруце ад мяжы з Расіяй (КПП ля вёскі Дубовічка) па трасе Р-43 і далей М-5 у напрамку Асіповічаў.

Машыны ў калоне перасоўваюцца на нумарах т. зв. «ЛНР», радзей т. зв. «ДНР» і РФ, часам наогул без нумароў. На кожнай з машын у гэтай калоне прылеплены аркуш паперы з нумарам.

З відаў тэхнікі заўважаныя «буханкі», пікапы з адкрытымі багажнікамі, некалькі пасажырскіх аўтобусаў, фуры, легкавыя аўто («Лады» і KIA), пару бензавозаў і «Уралы» з прычэпамі. Калона рухаецца ў суправаджэнні беларускай ДАІ. 

Каментары3

  • mikola
    18.07.2023
    Dobra navina ? Moza uzo hapila ?
  • Five Eyes
    18.07.2023
    Падрыхтоўка сур'ёзнай правакацыi з тэрыторыi Беларусi ўсё блiжэй.
  • a.hto.tam.idze
    19.07.2023
    Пятая калона тут ужо ёсць.

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка8

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

Галоўнакамандуючы НАТА: Мы маем відавочную вайсковую перавагу над Расіяй23

Сабралі $2,9 мільёна для лячэння Арцёма Корбаля з Мазыра1

Папа Леў XIV сазваніўся з Пуціным па справе голаду ў Алешках2

У Нясвіжы з буйной зніжкай прадалі двухпавярховы гістарычны асабняк4

Бізнэсмен Варабей запэўніў, што Лукашэнка перадае яму зямлю не задарма8

Зяленскі: З Трампам мне прасцей, чым з Пуціным3

Канадская правінцыя Альберта правядзе папярэдні рэферэндум аб незалежнасці1

Мінчук нарваўся на дзясятую крымінальную справу праз сапсаваны сальцісон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка8

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць