Грамадства

Мікалай Казлоў патрапіў у шпіталь з бранхітам

Паплечнікі палітыка па Аб'яднанай грамадзянскай партыі распавялі «Народнай Волі» апошнія навіны пра свайго кіраўніка.

Мікалай Казлоў. Фота: «Наша Ніва»

Раней аднапартыйцы палітыка распавядалі, што ад Мікалая амаль два месяцы не было ніякай інфармацыі, але апошнім часам інфармацыйная блакада скончылася і весткі ад яго пайшлі.

«Па нашай інфармацыі, Мікалай з бранхітам патрапіў у шпіталь, — кажуць паплечнікі Казлова. — Няма падрабязнасцей, дзе ён мог так захварэць, як невядома і тое, дзе Мікола на гэты момант знаходзіцца: ці то ў калоніі, ці то пакуль яшчэ на лячэнні».

Па словах суразмоўцаў, у параўнанні з некаторымі іншымі палітвязнямі, сітуацыя з Мікалаем Казловым выглядае больш-менш нармальна.

«Як ужо паведамлялася, няма цяпер татальнай інфармацыйнай блакіроўкі, таму лісты родным і блізкім ад Міколы ідуць, — распавядаюць яны. — Нават было некалькі тэлефонных званкоў ад яго.

Трымаецца Мікалай Казлоў годна. Натуральна, калі чалавек робіць выбар і вырашае не з’язджаць з краіны, то ён добра падрыхтаваны да магчымых выпрабаванняў».

Аднапартыйцы кажуць, што многія пішуць яму лісты, хаця ў калонію яны не даходзяць:

«Некаторыя пішуць нашаму партыйнаму лідару, іншыя не бачаць у гэтым сэнсу, бо карэспандэнцыю ўсё роўна не аддаюць. Не так даўно дапамагалі сястры Мікалая сфарміраваць вялікую перадачу для яе брата і нашага калегі.

Ёсць шмат людзей, якія гатовыя дапамагаць, цікавяцца лёсам Мікалая Казлова».

Палітыка затрымалі 27 ліпеня 2022 года. 3 лістапада 2022 года яго асудзілі на два з паловай гады пазбаўлення волі за «ўдзел у масавых беспарадках». У выніку паставілі ў віну ўдзел у мірным маршы пратэсту, што прайшоў у адну з нядзеляў у жніўні 2020 года.

Мікалай Казлоў адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі №15.

У маі 2023 года ў яго памерла маці, але палітыка на пахаванне не адпусцілі.

Каментары

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць