Свет11

Атака Расіі на Запарожскую АЭС закране ўвесь свет — топ-чыноўнік NATO

«Калі гэта адбудзецца, то гэта будзе значна большая праблема, чым проста вайсковая праблема ці нешта толькі для NATO», — кажа Роб Баўэр.

Роб Баўэр. Фота Horacio Villalobos / Corbis / Corbis via Getty Images 

Кіраўнік Вайсковага камітэта NATO Роб Баўэр заявіў, што ў выпадку атакі Расіі на Запарожскую АЭС яе наступствы паўплываюць на ўвесь свет. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю радыёстанцыі LBC.

Паводле яго слоў, гэта тое, да чаго будзе прыцягнутая ўвага ўсяго свету, бо такая падзея акажа вялікі ўплыў на Еўропу. «Калі гэта адбудзецца, то гэта будзе значна большая праблема, чым проста вайсковая праблема ці нешта толькі для NATO», — дадаў Баўэр.

Ён удакладніў, што паколькі гэта будзе экалагічная і медыцынская катастрофа, то яна выйдзе за рамкі NATO і пытанняў бяспекі.

У той жа час, як прызнаўся кіраўнік Вайсковага камітэта NATO, ён не можа сабе ўявіць, што шэраг краін, якія падтрымліваюць РФ, падтрымаюць гэтыя дзеянні яе ўрада.

«І таму можна было б думаць, можна было б спадзявацца, што рускія гэтага не зробяць, таму што я мяркую, што гэта пазбавіць іх значнай часткі падтрымкі, якую яны маюць у свеце, калі яны на гэта пойдуць», — перакананы Баўэр.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што сцэнар мініравання Запарожскай АЭС для расійскіх акупантаў зацверджаны.

У сувязі з пагрозай катастрофы на Запарожскай АЭС украінскі лідар таксама заклікаў ЕС працаваць над наступным пакетам санкцый і ўвесці абмежаванні супраць расійскай кампаніі «Расатам».

Каментары1

  • Казік
    04.07.2023
    Падрыў кахоўскай дамбы ўжо нанёс шкоды болей чым тактычная ядзерная бомба, але свет не шавеліцца. Толькі візы беларусам забараняе

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць