Грамадства22

Дошкі вырвалі, накідалі смецця, крыжа няма. Драўляная капліца на могілках у Крычаве зноў пад пагрозай

У кастрычніку мінулага года выданне «Магілёў.media» напісала пра старую драўляную каплічку на праваслаўных могілках у Крычаве, якую ператварылі ў сметніцу. Як ні дзіўна, гэту публікацыю ў незалежным друку заўважылі мясцовыя ўлады і паспрабавалі выправіць сітуацыю. Унутры будынка прыбралі смецце, а ўваход у яго камунальныя службы забілі драўлянымі дошкамі. Але цяпер усё вяртаецца да ранейшага стану.

Прайшло толькі паўгода, але праблема зноў актуалізавалася, піша тое ж выданне «Магілёў.Media». Частка драўляных дошак, якімі забілі ўваход у каплічку, ужо выламаная, а ўсярэдзіну культавага збудавання зноў пачалі закідаць смецце.

На цяперашні момант усярэдзіне капліцы валяецца надмагільны мармуровы помнік і спілаваныя дзве бярозавыя калодкі. Пасля, як мяркуе выданне, смецця будзе яшчэ больш, бо ўвайсці ў драўлянае стогадовае збудаванне зноў можна лёгка, як і насмеціць там.

З’явілася і яшчэ адна праблема. На самым версе чатырохскатнага даха капліцы да нядаўняга часу знаходзіўся невялікі драўляны крыж, які сведчыў пра культавае значэнне збудавання. Сёння ж на версе капліцы крыжа няма, ён згубіў сваю гарызантальную перакладзіну і цяпер выглядае простай вертыкальнай палкай наверсе драўлянага помніка. 

Каментары2

  • Архітып Трактаравіч
    26.05.2023
    Шчыра кажучы, цяжка зразумець, якую гістарычна-архітэктурную каштоўнасць мае гэтая халабуда. Я б яе проста прыбраў, пакуль сама не абрынулася ды не нанесла шкоды пахаванням. 
  • відьма
    26.05.2023
    Архітып Трактаравіч, ну
    у праваслаўных можа і мае нейкую асаблівую каштоўнасцьць
    дык хай самі і клапоцяцца 

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць