Усяго патроху22

Проста запаліце лаўровы ліст і пачакайце пару хвілінаў. Эфект вас уразіць

Лаўровы ліст звычайна дадаюць у стравы. Але яго можна скарыстаць і па іншаму, піша Onet.pl.

Фота: Mauro Cateb/wikimedia.org

Лісце лаўра вельмі карыснае. Яно палягчае страваванне, дапамагае ад метэарызму і карыснае для печані. Акрамя таго, яно валодае абязбольвальным і процізапаленчым дзеяннем і можа выкарыстоўвацца як натуральны мачагонны сродак.

Але не ўсе ведаюць, што лаўровы ліст можна выкарыстоўваць для ароматэрапіі. Для гэтага дастаткова пакласці адзін або некалькі лісцяў у попельніцу або іншую негаручую ёмістасць, запаліць іх і пачакаць, пакуль яны пачнуць тлець. Вось, якія эфекты аказвае водар лаўровага лісця:

Зніжае стрэс і супакойвае. Гэта звязана з тым, што ў ім утрымліваецца ліналаол і эўгенол — духмяныя рэчывы, якія (у невялікіх колькасцях) дапамагаюць знізіць напружанне, стрэс і трывогу.

Ачышчае дыхальныя шляхі. Духмяныя злучэнні, якія змяшчаюцца ў лаўровым лісці, дапамагаюць ачысціць верхнія дыхальныя шляхі. Яны таксама карысныя пры астме, праблемах з дыханнем, звязаным з алергіяй, і звычайнай прастудзе.

Рэцэпты з эфірнымі алеямі

Для таго, каб атрымаць карысныя эфекты, але без агню, проста заліце лісце гарачай вадой, але не кіпенем. Пара, якая будзе падымацца, утрымлівае ў сабе карысныя эфірныя алеі з лаўровага лісця.

Акрамя таго, вы можаце набыць эфірны алей з гэтай расліны. Ён валодае бактэрыцыдным і фунгіцыдным дзеяннем, добра дапамагае супраць перхаці і вугроў, супакойвае запаленую скуру, палягчае рэўматычныя і артрытныя болі.

Каментары2

  • запальнічка
    11.10.2022
    хто тут ходзіць з лаўровым вянком на галаве? ну-ка хадзі сюды)
  • Вася
    11.10.2022
    А самыя спрабавалі? Ліст заіскрыўся згарэў за пару сек

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць