Кіно33

Што паглядзець. «Чорная птушка» — захапляльная злавесная драма

Стрымінгавы сэрвіс Apple TV+ апошнім часам балуе шыкоўнымі серыяламі — згадаем хаця б «Раздзяленне» і «Зіхатлівых». Але ж кампанія дагэтуль здольная нас здзівіць і стварыць нешта ўнікальнае — такое, як серыял, пра які вам раскажам.

Фота: Apple TV+

«Чорная птушка» — гэта захапляльная злавесная турэмная драма з добрым сцэнарыем. Новы прадукт ад Apple TV+ аб’ядноўвае элементы з серыялаў «Уцёкі з турмы», «Паляўнічы на розум», «Мыш» і «Ганібал» у магічную сумесь, ад якой немагчыма адарвацца, піша thereviewgeek.com.

Галоўны герой — дзёрзкі і ўпэўнены ў сабе Джымі Кін. Паліцыя ловіць яго за гандаль наркотыкамі, а судовая сістэма адсылае на 10 гадоў у турму нястрогага рэжыму. Падобна на тое, што хлопец добра спраўляецца з гэтым выпрабаваннем і знаходзіць кантакт з людзьмі навокал сябе, банды яго не кранаюць, а ФБР яшчэ і прапануе выгадную здзелку. Трэба толькі перавесціся ў турму строгага рэжыму, пасябраваць з меркаваным серыйным забойцам і атрымаць ад яго прызнанне — і тады Кіна выпусцяць на волю. Што можа пайсці не так?

Злачынец, пра якога ідзе гаворка, — гэта не надта прыемны чалавек, якога завуць Лары Хол. Яго грае Пол Уолтар Хаўзер. Тэран Эджэртан грае Джымі Кіна.

Акрамя падзей вакол Кіна і Хола, ёсць у «Чорнай птушцы» яшчэ адна сюжэтная лінія. У яе цэнтры двое следчых, Браян і Лорэн, якія спрабуюць высветліць праўду. Ці сапраўды Хол здзейсніў тыя забойствы? Ці плануе ён нешта яшчэ? Можа, ён проста невінаваты здаравяк, якога не разумеюць, ці за яго выглядам хаваецца сапраўднае зло?

Адказы на гэтыя пытанні шукаюць не толькі персанажы, але і гледачы серыяла.

Асоба Лары Хола — гэта яшчэ адна таямніца «Чорнай птушкі», і раскрывацца яна будзе на працягу ўсяго першага сезона.

Расследаванне ФБР — цікавая частка сюжэта, але часам яно адчуваецца перадышкай ад напружаных турэмных падзей.

Падзеі ў гэтым міні-серыяле разгортваюцца на працягу 6 серый.

Магчыма, вы прагледзіце іх за адзін раз або расцягнеце на пару дзён. У любым выпадку, «Чорная птушка» — выдатная крымінальная драма і крута зроблены міні-серыял, які вылучаецца нават у шэрагу якасных стужак, на якія так багаты 2022 год.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 8,4/10,

Rotten Tomatoes — 98%.

«Чалавек супраць пчалы» — Роўэн Аткінсан спрабуе пакарыць Netflix, і выходзіць насамрэч смешна

Што паглядзець. «Усё паўсюль і адразу» — таленавітая і вясёлая фантастыка

Каментары3

  • Павлович
    06.08.2022
    После насилия и кровищи в РБ со стороны тварей из нубопик и нквд-мвд, смотреть про тюрьму и "ментов" не могу психологически.
  • Андрусь
    06.08.2022
    Не разумею ўвогуле сэнсу глядзець, так званыя "мастацкія" стужкі... Гэта ж проста падман. Акцёрышкі крыўляюцца перад камерамі, і яны бач ты - зоркі!... Яны ніхто, яны нічога не ствараюць, яны нічога не вынаходзіць, нікога не ратуюць... Яны крыўляюцца перад камерамі і атрымоўваюць мільёны даляраў за гэта, а ў рэальным жыцьці большасьць з іх алкаголікі, наркаманы, псіхапаты... І вы на гэта хочаце час свайго жыцьця траціць?
    Я разумею яшчэ калі гэта нейкая дакументалістыка добрая, ці адукацыйнай відэа.
  • Месье Матьё
    06.08.2022
    Калі ўжо НН рэкамэндуе - трэ паглядзець.

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць